20 сакавіка – дзень вяснавога раўнадзенства. Гэта дзень, калі працягласць дня і ночы амаль роўная, і пасля гэтага сонца пачынае свяціць даўжэй, абвяшчаючы поўны прыход вясны. У традыцыйнай беларускай культуры гэты час звязаны з абрадам Гукання вясны. Падчас якога людзі выходзілі на ўзвышшы, палі ці берагі рэк і спявалі вяснянкі – спецыяльныя абрадавыя песні, заклікаючы цяпло і ўрадлівасць. Лічылася, што вясна не прыйдзе, пакуль яе не паклічуць. Дзеці і дзяўчаты рабілі з цеста або гліны фігуркі жавароначкаў – сімвалаў сонца і цяпла, а пасля раскідвалі іх па полі, каб ураджай быў багатым.
Дзень вясновага раўнадзенства сімвалізуе перамогу святла над цемрай, цяпла над холадам.
У наш час традыцыя Гукання вясны адраджаецца – ладзяцца святы, майстар-класы па спеву вяснянак, выпяканні жавароначкаў і гульнях, звязаных з абрадамі.
Запрашаем усіх на майстар-клас “Вяснянкі “, дзе будзем вывучаць вяснавыя песні.
Падрабязнасці і запіс па спасылке
https://forms.gle/cRCVqvN1CtnkURq88