Беларускія традыцыйныя гульні з Этнацэнтрам “Світанак” на #tutaka2025 Ці існуе лепшы спосаб адкрыць…

Беларускія традыцыйныя гульні з Этнацэнтрам “Світанак” на #tutaka2025

Ці існуе лепшы спосаб адкрыць для сябе традыцыйную культуру, як не праз гульню? Нашы народныя гульні — гэта гумар, рух, імправізацыя і сапраўдная супольнасць ! Замест гледачоў — усе ўдзельнікі, замест суму — шчырая радасць.

Этнацэнтр Світанак запрашае

Дарослых 11 ліпеня, у пятніцу (прастора DZIEŚCI-DZIEŚCI) — на супольную забаву, дзе вы атрымаеце шанец забыцца на будзённыя клопаты, падзяліць радасць і энергію з іншымі праз традыцыйныя гульні.

Дзетак12 ліпеня, у суботу (прастора DZIEŚCI-DZIEŚCI) — на гульнёвую праграму, дзе малыя змогуць весела правесці час, развіць увагу, хуткасць і ўзаемадзеянне.
Адчуйма разам гэтую энергію!

Фестываль абуджаных Tutaka
10–13 ліпеня 2025
Барык каля Гарадка, Падляшша