
Ці існуе лепшы спосаб адкрыць для сябе традыцыйную культуру, як не праз гульню? Нашы народныя гульні — гэта гумар, рух, імправізацыя і сапраўдная супольнасць
Этнацэнтр Світанак запрашае
Дарослых — 11 ліпеня, у пятніцу (прастора DZIEŚCI-DZIEŚCI) — на супольную забаву, дзе вы атрымаеце шанец забыцца на будзённыя клопаты, падзяліць радасць і энергію з іншымі праз традыцыйныя гульні.
Дзетак — 12 ліпеня, у суботу (прастора DZIEŚCI-DZIEŚCI) — на гульнёвую праграму, дзе малыя змогуць весела правесці час, развіць увагу, хуткасць і ўзаемадзеянне.
Фестываль абуджаных Tutaka