У Дзень маці мы дзякуем усім маці Беларусі.
Дарагія нашыя маці! Дзякуй вам, што вырасцілі нас такімі, якія мы ёсць.
Дарагія маці беларускіх пратэстоўцаў і партызан! Дзякуй, што падтрымалі сваіх дзяцей. Яны ганарацца вамі, як вы ганарыцеся імі.
Дарагія маці, што самі змагаюцца зараз супраць рэжыму! Вашую смеласць не параўнаць ні з чым, бо вы адказваеце не толькі за сябе.
Дарагія маці, што зараз за кратамі! Вас пазбавілі каштоўнасці, даражэйшай нават за свабоду: шчасця бачыць, як растуць вашыя дзеці. Але ўсё, што вы рабілі і робіце, было дзеля іх будучыні, і гэтая будучыня надыходзіць.
Дарагія маці, чыі дзеці ці мужы ў няволі. Вашая любоў дапамагае родным перажыць гэтыя змрочныя часы.
Дарагія маці нашых загінулых герояў. Нішто не сцішыць боль страты, але аднойчы вы атрымаеце справядлівасць. Забойцы вашых сыноў адкажуць.
Дарагія маці Беларусі! Беларусь будзе вольнай, а вы і вашыя дзеці – шчаслівымі.
Жыве Беларусь!