ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ “БЕЛАРУСЬ НАТАЛЛІ РАДЗІНАЙ: ЖУРНАЛІСТКА СУПРАЦЬ ДЫКТАТАРА”Заўтра, у сераду 22 крас…
21.04.2026Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ “БЕЛАРУСЬ НАТАЛЛІ РАДЗІНАЙ: ЖУРНАЛІСТКА СУПРАЦЬ ДЫКТАТАРА”
Заўтра, у сераду 22 красавіка, а 18:00 у візіт-цэнтры Сейма Літвы (Seimo lankytojų centras, Gedimino pr. 60) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі амерыканскага гісторыка і публіцыста Юрыя Фельштынскага «Беларусь Наталлі Радзінай: журналістка супраць дыктатара».
У прэзентацыі возьмуць удзел беларуская журналістка, галоўная рэдактарка сайта «Хартыя’97» Наталля Радзіна, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Дзмітрый Бандарэнка. Вядучы сустрэчы — ксёндз Вячаслаў Борак.
Пра кнігу
«Беларусь Наталлі Радзінай: журналістка супраць дыктатара» — гэта гісторыя сучаснай Беларусі, расказаная праз лёс аднаго чалавека. У цэнтры кнігі — беларуская журналістка і палітык Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка аднаго з самых вядомых апазіцыйных сайтаў краіны — «Хартыя’97».
Чытач разам з гераіняй праходзіць праз ключавыя падзеі найноўшай гісторыі Беларусі — ад пратэстаў сярэдзіны 1990-х гадоў да сённяшніх дзён. Кніга распавядае пра барацьбу за свабоду, палітычныя рэпрэсіі і забойствы, арганізаваныя рэжымам Лукашэнкі, пра турму, пераслед і неверагодны ўцёк галоўнай гераіні ад КДБ.
На старонках кнігі з’яўляюцца і многія вядомыя сучаснікі — Станіслаў Шушкевіч, Даля Грыбаўскайце, Лех Валенса, Анджэй Вайда, Барыс Нямцоў, Леанід Неўзлін, Хілары Клінтан і іншыя.
Аўтар паказвае Беларусь як асобную еўрапейскую краіну са сваёй гісторыяй і ідэнтычнасцю. Нягледзячы на гады дыктатуры, рэпрэсіі і адсутнасць рэальнай міжнароднай падтрымкі, беларускае грамадства працягвае барацьбу за свабоду.
Гэтая кніга будзе цікавая не толькі гісторыкам, журналістам і палітолагам, але і ўсім, хто хоча лепш зразумець Беларусь і яе сучасную гісторыю.
Кніга будзе прадстаўлена на беларускай, украінскай і рускай мовах.
Серада 22 красавіка
18:00
Візіт-цэнтр Сейма Літвы (Seimo lankytojų centras, Gedimino pr. 60)