Спадарства, новая рубрыка на канале!
Кожныя два тыдні вашай увазе будуць прадстаўлены настольныя гульні па-беларуску, якія вы можаце знайсці на адмысловых палічках у барах 5327° і D22.
#гульнятэка — “Тутэйшыя”
Уявіце, што межы часу сцерліся, і выбітныя беларусы розных часоў апынуліся ў ХХІ стагоддзі. Што яны ўбачылі і як адрэагавалі? Як прымянілі свой талент і раскрылі свой характар? Усё гэта давядзецца вырашаць вам!
Аднак час гуляе злыя жарты, і ў некаторых Персанажаў з’явіліся двайнікі, якіх трэба тэрмінова адшукаць. А можа двайнік гэта вы? Як не выдаць сябе, калі ваша натура імкнецца зрабіць усё па-звыкламу…
У настольнай гульні вам давядзецца ў ролі знакамітага беларуса адказваць на каверзныя пытанні і адначасова спрабаваць вылічыць, хто з гульцоў з’яўляецца вашым двайніком. Вы сустрэнеце 50 выбітных беларусаў розных часоў і зможаце пабыць у ролі кожнага.
У “Тутэйшых” можна згуляць і па правілах добра вядомай гульні “Хто я!”.
Гуляйма разам!