Гэта апошні выпуск на канале жыццё-малінаМікіта, ты сам сабе стварыў помнік. Хай ён застанецца ў тым выглядзе, у якім ты нам яго пакінуў. Працягваць працу канала – гэта будзе падманам і сябе, і гледачоў.
Дзякуй, што глядзелі і падтрымлівалі. Дзякуй, што крытыкавалі і ненавідзелі. Дзякуй, што не былі абыякавымі.
Мікіта, дзякуй за тваю выкшталцонасць і жаданне рабіць якасць. У цябе атрымалася, можа, і ў нас нешта яшчэ атрымаецца. Тут і цяпер жыццё дакладна не маліна, але яно працягваецца… І сонца калісьці загляне.
Бывай, сябар…
Каманда канала
жыццё-маліна