Наша студыя — прафэсійная BREAK—DANCE школа ў Варшаве.
Студыя распачынае сваю працу ўжо сёньня!!!
Гэта месца, дзе дзеці знаходзяць сваё хобі або сваё прызваньне, дзе раскрываюцца іх таленты; месца, дзе дзеці адцягваюцца ад кампутарных гульняў і пранікаюцца хіп-хоп культурай і культурай здаровага ладу жыцьця; месца, адкуль дзеці пачынаюць сваё заваяваньне сусьветнай арэны.
Наша вузкаспэцыялізаваная школа — гэта дружны калектыў, у якім дзеці знаходзяць сяброў як сярод вучняў, так і сярод выкладчыкаў. Дзьверы нашай студыі адкрыты для дзяцей ва ўзросьце ад 6 гадоў і старэй — дзяўчынак і хлопчыкаў.