Для каго:#мастакі. Выбраныя #творцы звычайна маюць адукацыю бакалаўра/магістра і павінны мець не менш за 2–3 гады незалежнай прафесійнай практыкі. Калі: 1-2 гады з восені 2025.
Rijksakademie – гэта міжнародная, міждысцыплінарная, эксперыментальная і крытычна арыентаваная мастацкая супольнасць. Зараз заяўкі прымаюцца на развіццё творчай працы на працягу 1-2 гадоў. У міждысцыплінарным асяроддзі Rijksakademie існуе поўная свабода ў метадах даследавання і працы.
Падтрымка ўключае: – студыю (у т.л. тэхнічныя майстэрні, а таксама майстэрню сацыяльнай практыкі) – працоўны бюджэт і стыпендыю – магчымасці для абмену – доступ да шырокай бібліятэкі і гістарычнай калекцыі – падтрымку тэхнічных спецыялістаў.
Унёсак за заяўку – 60 EUR. Пры ўдзеле ў праграме мастак плаціць узнёсак 1875 EUR / год.