Month: сакавік, 2025

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Лукашенко и назначенцы прикрываются народом, но есть ли реальное народовластие в Беларуси?

Вольны Захад інфа

«Как решит народ», «Народ не поймет», «Народ Беларуси сделал свой выбор»… Лукашенко и его назначенцы в своих решениях всегда прикрываются народом, делая вид, будто в нашей стране что-то зависит от простых беларусов и беларусок. Но влияет ли народ на самом деле на политическую жизнь в Беларуси? Есть ли у нас реальное народовластие? Объясняем на карточках. […]

Беларусы ў Шчэціне сабраліся, каб падтрымаць тых, хто застаўся ў Беларусі перад Днём Волі

Вольны Захад інфа

Беларусы Шчэціна сабраліся ў нядзелю, каб павітаць усіх, хто застаўся ў Беларусі і падтрымаць іх сьвяточны настрой напярэдадні Дня Волі. Мы не баімся быць “беларускімі экстрэмістамі”, то бок свабоднымі беларусамі, якія выходзяць на акцыі без страху затрымання, катаванняў і турэмных тэрмінаў. І няхай рэжым пагражае нам галоснымі крымінальнымі справамі: завочна вы можаце рабіць усё, што […]

Украінская выведка паказала дэталі беларускага заводу «Інтэграл» для расейскіх ракет

Мінск Навіны

У выведцы Ўкраіны паказалі, як выглядаюць дэталі беларускага заводу «Інтэграл» для расейскіх ракет https://smarturl.click/ba8on Усе дэталі былі знойдзеныя на тэрыторыі Ўкраіны ў рэштках ракет пасьля расейскіх удараў.

Паўстанне Касцюшкі 1794 года: змаганне супраць расійскай акупацыі і прускай інтэрвенцыі

Мінск Навіны

Паўстанне Касцюшкі Трэба памятаць, што ў нас доўгая традыцыя змагання з расійскім акупантам! Адным з прыкладаў з’яўляецца паўстанне Касцюшкі, якое пачалося 24 сакавіка 1794 года. Узброенае выступленне было накіраванае супраць расійскай акупацыі і прускай інтэрвенцыі ды за аднаўленне Рэчы Паспалітай, якая складалася з Кароны Польскай і нашай гістарычнай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага. Паўстанне 1794 […]

Конкурсы, вакансии, резиденции и курсы с дедлайнами до конца марта 2025 года

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Сабралі ў адным допісе конкурсы, вакансіі, рэзідэнцыі, курсы і не толькі з дэдлайнамі (амаль што) да канца месяца Ддл: 24 сакавіка.1⃣ Куратар/-ка для Bruges Triennial 2027 (TRIBRU27) у Бруге, Бельгія 2⃣ Вакансія: SMM-спецыяліст/-ка | Спецыяліст/-ка па камунікацыях 3⃣ Дзве рэзідэнцыі і тэхналагічная выстава WILD BITS, Эстонія + для творцаў у візуальных мастацтвах — ARCUS 2025, […]

Святочны канцэрт да Дня Волі 25 сакавіка ў 19:00 на pl. Konstytucji, 6

Прастора "Робім разам"

Запрашаем на сьвяточны канцэрт да Дня Волі! Далучайцеся да нас, каб разам адсьвяткаваць Дзень Волі — сімвал свабоды й незалежнасці! Чакаем вас на святочным канцэрце, поўным музыкі й натхненьня. Давайце разам ствараць атмасфэру еднасьці й гонару за нашу культуру й гісторыю! Жыве Беларусь! Адрас: pl. Konstytucji, 6 25 сакавіка 19:00 аўторак Сувязь: @robimrazamadmin Тэлефон: +48 573 […]

Беларусы Беластока адзначылі Дзень Волі з Лявонам Вольскім і клубам Invictus 1863

Вольны Захад інфа

Напярэдадні Дня Волі беларусы Беластока адзначылі надыходзячае свята з рок-каралём Лявонам Вольскім, чароўнай Кацярынай Ваданосавай, гістарычным клубам рэканструкцыі “Invictus 1863”. Дзякуй за атмасферу! За бел-чырвона-белыя сцягі! Нягледзячы ні на што, Воля будзе!!! Жыве Беларусь!І будзе жыць вечна!

Ілля Міронаў, праваабаронца і былы палітвязень, святкуе Дзень народзінаў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння святкуе свой Дзень народзінаў Ілля Міронаў — грамадскі дзеяч, праваабаронца і былы палітвязень Беларусі! Ілля займаецца арганізацыяй канцэртаў яшчэ з канца 90-х гадоў, а з 2024-га пачаў ладзіць іх у нашым Замку. У гэтым годзе ён ужо правёў два цудоўныя мерапрыемствы: канцэрт барда Аляксандра Баля і творчы вечар Алеся Круткіна. Наперадзе, у красавіку, нас […]

25 сакавіка: Дзень Дабравешчання і Дзень Волі з супольнай малітвай у Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

25 сакавіка – Дзень Дабравешчання і Дзень Волі. Наша Дабравешчанская грамада святкуе сваё гадавое свята і запрашае да супольнай Малітвы да Дзевы Марыі за волю, свабоду і незалежнасць Беларусі. Святочная Літургія адбудзецца 25.03. а 19.30 Bokšto g.4Багародзіца Дзева, ратуй Беларусь і дапамагай усім нам!

У Варшаве прэзентавалі кнігу Уладзіміра Хільмановіча «Беларускі каляндарны энцыклапедычны даведнік»

Прастора "Робім разам"

У Варшаве адбылася прэзентацыя кнігі краязнаўцы і гісторыка Уладзіміра Хільмановіча «Беларускі каляндарны энцыклапедычны даведнік» Кніга арганізавана паводле каляндарнага прынцыпу. Больш на сайце Радыё Рацыя:https://racyja.com/by/sumezza/belaruski-kaljandarny-encyklapedycny-davednik-prezentavali-i-u-varsave/