Сёння святкуе свой Дзень народзінаў Ілля Міронаў — грамадскі дзеяч, праваабаронца і былы палітвязен…
24.03.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Сёння святкуе свой Дзень народзінаў Ілля Міронаў — грамадскі дзеяч, праваабаронца і былы палітвязень Беларусі!
Ілля займаецца арганізацыяй канцэртаў яшчэ з канца 90-х гадоў, а з 2024-га пачаў ладзіць іх у нашым Замку. У гэтым годзе ён ужо правёў два цудоўныя мерапрыемствы: канцэрт барда Аляксандра Баля і творчы вечар Алеся Круткіна. Наперадзе, у красавіку, нас чакаюць сустрэчы з Дзянісам Дудзінскім і Пітам Паўлавым.
Акрамя таго, Ілля сам актыўна займаецца творчасцю і грамадска-палітычнай дзейнасцю. Ён з’яўляецца лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча за турэмную паэзію, а таксама быў намінантам праваабарончай прэміі ў катэгорыі “Ініцыятыва 2021” за праект “Пішыце лісты”, у межах якога ён даслаў больш за 3000 лістоў салідарнасці.
Dapamoga шчыра віншуе Іллю з Днём народзінаў!
Жадаем вам сіл і натхнення для ажыццяўлення ўсіх задум, моцнага здароўя, верных сяброў і шмат светлых момантаў. Дзякуем за вашу адданасць! Няхай наперадзе будзе яшчэ больш перамог і добрых падзей!
Як пажадаў сам імяніннік, найлепшым віншаваннем будзе данат на аплату камунальных паслуг Замка.
(Дарэчы, на нашым рахунку цяпер акурат нуль, і няма чым аплачваць камуналку)
Таму мы абвяшчаем традыцыйны ВІНШАВАЛЬНЫ ФЛЭШМОБ:
Дашліце 5-10 еўра на камунальныя паслугі Замка — гэта стане цудоўным віншаваннем для Іллі і падтрымкай для беларусаў, якія вымушаны былі ўцячы з Беларусі ад пераследу:
PayPal: [email protected]
Paysera:
SWIFT: EVIULT2VXXX
Bank: Paysera LT, UAB
Pilaitės pr.16, Vilnius,
LT-04352, Lithuania

VŠĮ Dapamoga LT
LT263500010016529238SWIFT: EVIULT2VXXX
Bank: Paysera LT, UAB
Pilaitės pr.16, Vilnius,
LT-04352, Lithuania