Апісваем чалавека. Моўны ТЭСТ https://smarturl.click/2qxkR Беларуская мова дазваляе апісаць чалавечыя рысы — і аблічча, і характар — вельмі дакладна, вобразна, сакавіта. Ці валодаем гэтым моўным інструмэнтам? Паверце сябе, прайдзіце наш тэст.
Month: люты, 2025
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Каардынацыйная рада разгледзела праект аб інтэрвенцыі Расіі і гібрыднай акупацыі Беларусі
На пасяджэнне Каардынацыйнай рады (далей КР) быў вынесены праект “Аб інтэрвенцыі Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь і ўстанаўленні гібрыднай формы акупацыі”Праект пададзены Аляксандрам (Лахвіч) Навуковічам ад фракцыі “Незалежныя беларусы”. У распрацоўцы актыўны ўдзел прымала Кааліцыя беларускіх дэмакратычных партый ( Мемарандум) і група спецыялістаў, якія маюць досвед у сферы міжнароднай юрыспрудэнцыі.Уся праца праводзілася на валанцёрскіх пачатках, […]
Два даследніцкія івэнты 28 лютага: анлайн-прэзентацыя і круглы стол у Вільнюсе
Два даследніцкія івэнты на гэтую пятніцу 1⃣ “Краіны, куды беларусам нельга” — анлайн-прэзентацыя даследавання пра рызыкі перамяшчэння і “Навігатара бяспечных перамяшчэнняў” ад “Прававой ініцыятывы” Калі: 28 лютага, 14:00 CET | 15:00 Вільнюс | 17:00 Тбілісі.Праграма:– Якія краіны могуць прадстаўляць небяспеку для беларусаў у вымушанай міграцыі?– Як мінімізаваць рызыкі пры перасячэнні межаў?– Якія міжнародныя механізмы ўплываюць […]
Першая пісьмовая крыніца беларускай мовы датуецца 1229 годам
Калі ўзьнікла беларуская мова і як разьвівалася? Калі зьявілася беларуская мова дакладна, невядома, бо ў прадаўнія часы яшчэ не існавала пісьмовых крыніц. Першай такой крыніцай, праўдападобна, ёсьць Дагаворная грамата Смаленску з Рыгай і Гоцкім берагам, напісаная ў 1229 годзе. Там ужо сустракаюцца адметныя рысы беларускай мовы на пісьме. Паглядзіце гісторыю разьвіцьця беларускай мовы на картках […]
26 лютага 1911 г. нарадзіўся а. Леў Гарошка, выбітны беларускі грэка-каталіцкі святар
26 лютага 1911 г. у вёсцы Трашчычы Наваградскага павета (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) у праваслаўнай сям’і з уніяцкімі каранямі нарадзіўся а. Леў Гарошка (1911–1977) — выбітны беларускі грэка-каталіцкі святар, рэлігійны і грамадскі дзеяч, публіцыст і пісьменнік. Яго жыццёвы шлях можна падзяліць на некалькі ключавых этапаў: 1. Раннія гады і адукацыя (1911–1937) Вучыўся ў Наваградскай […]
Маркет Эмоцый у Варшаве 2 сакавіка з 12:00 да 20:00 на вуліцы Хмельнай 9
Маркет Эмоцый у Варшаве Вы ж ведаеце, што мы заўсёды ператвараем наш маркет у сапраўднае свята! Праграма Маркета Эмоцый: 12:00 – 20:00 – Выстава мастачкі Сабіны Пыраевай (Instagram) і фотазона ад Papera Kvetka (Instagram) 14:00 – 18:00 – Дэгустацыя сушы ад MamaSushi (Instagram) 16:00 – 19:00 – Выступ таленавітых музыкаў Belarusian Truestory (Instagram) перад уваходам […]
У Менскім абласным судзе пачынаецца завочны суд над блогерам Сяргеем Бяспалавым
Пачынаецца завочны суд над блогерам Бяспалавым, яму інкрымінавалі 10 артыкулаў КК https://smarturl.click/ppJb2 26 лютага ў Менскім абласным судзе пачынаецца завочны суд над блогерам, стваральнікам тэлеграм-каналу «Мая краіна Беларусь» Сяргеем Беспалавым. Расьсьледаваньне ішло ў рэжыме спэцыяльнага вядзеньня з 13 сьнежня 2024 году. Акрамя вялікага турэмнага тэрміну абвінаваўцы хочуць прысудзіць яму спагнаньне 30 мільёнаў рублёў шкоды.
26 лютага 1918 года нарадзіўся Пётр Машэраў, вядомы кіраўнік БССР
26 лютага 1918 года нарадзіўся Пётр Машэраў (Машэра) – партыйны і савецкі дзеяч у Беларусі. Найбольш вядомы фактычны кіраўнік БССР. Ацэнкі яго асобы часта становяцца прадметам гарачых дыскусіі.
У Беларусі фармуюцца эшалоны для маштабнага перавозу войска і вайсковай тэхнікі
Супольнасць чыгуначнікаў: у Беларусі фармуюцца эшалоны для маштабнага перавозу войска На станцыі «Багатырова» каля Менску пачаўся адбор пасажырскіх вагонаў паводле замовы Міністэрства абароны. Вядома, што ўжо падрыхтавалі 48 вагонаў. Адначасова былі пададзеныя заявы ў «Белінтэртранс» на вылучэнне грузавых вагонаў для перавозу вайсковай тэхнікі, боепрыпасаў і абсталявання вайсковага прызначэння. Пасажырскія вагоны адбіраюць такія, «якіх не шкада», […]
У якіх крамах можна выбраць беларускую мову на касе самаабслугоўвання?
А ці ведалі вы, у якіх крамах можна выбраць беларускую мову на касе самаабслугоўвання? Пасля аплаты з дынаміка нават гучыць «дзякуй». https://nashaniva.com/362320 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362320