З кнігі Псальмаў кожны можа мець карысць і прыняць лек, што вядзе да збаўлення. Хто б яе не чытаў, заўсёды знойдзе адпаведны лек, каб лекаваць раны, нанесеныя ўласнай пажадлівасцю. Хто б не разважаў, знойдзе ў ёй, нібы на даступным для ўсіх стадыёне, як на арэне цнотаў, падрыхтаваныя розныя спосабы змагання, каб мог выбраць, што палічыць […]
Month: Чэрвень, 2024
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Фонд Maypole прапануе грант 1000 GBP на антымілітарысцкія фемінісцкія праекты для жанчын
The Maypole Fund – #грант па антымілітарысцкіх фемінісцкіх праектах Для каго: жанчыны-#культдзеячы, #актывісты, #творцы і інш. Фонд Maypole – гэта арганізацыя, якая фінансуе фемінісцкую дзейнасць супраць мілітарызму і вайны. У вас ёсць творчы, негвалтоўны праект па фемінісцкім антымілітарызме і антываеннай актыўнасці? Фонд Maypole можа падтрымаць вашу актыўнасць. Памер гранта – 1000 GBP. Ддл: 30 чэрвеня. […]
У Вільні адкрыўся шэлтар для былых палітвязняў, іх семʼяў і палітычных актывістаў
Пачатак працы шэлтара ў Вільні Сябры, каманда службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» з радасцю абвяшчае пра адкрыццё шэлтара ў Вільні. Вось хто зможа жыць у ім:• былыя палітвязні;• семʼі палітвязняў;• палітычныя актывісты. Калі заяўку на пражыванне падаюць семʼі з дзецьмі, то яны маюць прыярытэтнае значэнне. Гэтаксама як і асобы сталага ўзросту, і асобы ва ўразлівым становішчы. […]
Анлайн-курс «Супольнасць NEXT» ад Нацыі Лідэраў пачынаецца 17 чэрвеня
«Супольнасць NEXT: Ад супольнасці да арганізаванасці – крокі да ўстойлівасці» – анлайн-#курс ад Нацыі Лідэраў з ддл сёння Для каго: #культдзеячы, #актывісты, #творцы і інш.Калі: 6 заняткаў па аўторках з 17 чэрвеня ў 20.00-21.30 (па Мінску). Марыце стварыць супольнасць вакол сваёй ідэі, але не ведаеце, з чаго пачаць? Ваша супольнасць страчвае актыўнасць і вы хочаце […]
14 чэрвеня 1900 г. нарадзіўся спявак-тэнар і педагог Міхась Забэйда-Суміцкі
14 чэрвеня 1900 г. у Шэйпічах (паводле іншых звестак, у Падароску) нарадзіўся спявак-тэнар і педагог Міхась Забэйда-Суміцкі. Ён імкнуўся выконваць усе творы на мове арыгіналу і на памяць*. Папулярызаваў беларускі народны спеў у свеце. На ягоным пахаванні гучала «Калыханка». *У часе Другой сусветнай вайны двойчы быў у Беларусі, ганарары з выступаў перадаваў партызанам на лекі. […]
Літва забараніла вяшчанне лукашысцкіх і расійскіх тэле- і радыёканалаў
У Літве канчаткова забаранілі вяшчанне лукашісцкіх і расійскіх тэле і радыёканалаў. Змяненні ў законе аб публічнай інфармацыі падтрымалі 99 дэпутатаў Сейма, яшчэ трое ўстрымаліся, і ніхто не быў супраць. Наша партыя “Народная Грамада” дзякуе дэпутатам Сейма, якія падтрымалі Змены ў законе аб публічнай інфармацыі. Мы лічым, што гэты крок з’яўляецца неабходным для абароны інфармацыйнай бяспекі […]
Народныя амбасады Беларусі патрабуюць адмены экстрадыцыі Андрэя Гнёта з Сербіі
Настойліва патрабуем адмены рашэння аб экстрадыцыі Андрэя Гнёта Народныя амбасады Беларусі накіравалі лісты ў дыппрадстаўніцтвы Сербіі ў сваіх краінах з заклікам звярнуць ўвагу на нядаўняе рашэнне Вярхоўнага суда Сербіі, які падтрымаў экстрадыцыю беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта ў Беларусь. Як гаворыцца ў тэксце ліста: “Спадару Гнёту, прызнанаму рэжысёру і актыўнаму крытыку беларускага рэжыму, у выпадку вяртання […]
Кава за данат ад Inclusive barista ў прасторы «Робім разам» на pl. Konstytucji, 6
Кава за данат ад Inclusive barista Завітвайце і вы да нас па свой лепшы кубачак кавы Эспрэса АмэрыканаКапучынаФлэт-ўайтРазам з кавай – цудоўны настрой! Мы працуем для вас: Адрас: pl. Konstytucji, 6 Пн-пт з 13:00 да 21:00 Сб з 11:00 па 14:00 Сувязь:@robimrazamadmin Тэлефон: +48 573 202 950 Чакаем у Беларускай прасторы«Робім разам» / @byrobimrazam
Акцыя #УльтыматумЛукашэнка: перакрыццё грузавога руху на мяжы Беларусі і Польшчы 27-28 чэрвеня
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА АКЦЫІ #УльтыматумЛукашэнка У турмах Беларусі паміраюць палітычныя вязні. Кожны з нас можа дапамагчы іх выратаваць.Рэжым Лукашэнкі разумее толькі мову ўльтыматуму. 27 і 28 чэрвеня мы маем намер перакрыць грузавы рух транспарту на мяжы Беларусі і Польшчы. Мерапрыемства ўзгоднена. Будзе перакрыты адзіны дзеючы пункт пропуску для грузавога транспарту – “Кукурыкі – Казловічы”, праз які […]
13 чэрвеня — 190 гадоў з дня нараджэньня Канстанціна Вераніцына, аўтара «Тараса на Парнасе»
13 чэрвеня — 190 гадоў з дня нараджэньня Канстанціна Вераніцына (сапр. Канстанцін Васілёў). Яго „Тарас на Парнасе” — твор з дэтэктыўным лёсам, улюблены многімі пакаленьнямі беларусаў. У сэнсацыйнай для ХІХ стагодзьдзя паэме лёгкага жанру просты беларус з антычнымі багамі пачуваўся па-свойску і гаварыў па-беларуску. Аўтар жа захоўваў ананімнасьць. Аўтарства К. Вераніцына засьведчыў Аляксандар Рыпінскі і […]