Month: Чэрвень, 2024

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

20 чэрвеня — Сусьветны Дзень уцекача і Міжнародны пікнік у прасторы «Робім разам»

Прастора "Робім разам"

20 чэрвеня – Сусьветны Дзень уцекача На сёньняшні дзень уцекачамі зьяўляецца значная частка людзей ва ўсім сьвеце, і безумоўна зараз да яе адносяцца вялікая частка як беларусаў, так і ўкраінцаў. Наша ініцыятыва будзе ўдзельнічаць у Міжнародным пікніку. Там плянуецца выступы артыстаў, фокусы, майстэр-кляса па вырабу лялек, спартовыя гульні, фотабудкі і шмат іншага Запрашаем! Уваход вольны […]

Дзень ІІІ (23.06): Апостал Пётр і яго духоўныя ўрокі пра міласэрнасць і веру

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ДЗЕНЬ ІІI (23.06) Кандак 3 (Пятра)Ты, апостале, сумеўся, угледзеўшы абрус, поўны ўсялякіх жывёлаў чыстых і нячыстых, што спускаўся згары. І загадана табе было тройчы, забіўшы іх, есьці. Гэта быў знак чалавекалюбства Божага, каб не адкідаць ніводнага народу, што жадае верыць у Хрыста Ісуса. Ты ж, зразумеўшы гэтую тайніцу, усклікнуў: Алілуя. Ікас 3“Ад нараджэньня ніколі не […]

Дзень II (22.06): Голас Ісуса і пакліканне апостала Паўла

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ДЗЕНЬ ІІ (22.06) Кандак 2 (Паўла)Моцна зьдзівіўся ты, пачуўшы з вышыні голас Ісуса, які казаў: “Чаму, Саўле, занядужаўшы няверствам, перасьледуеш Мяне? Але ад гэтага часу вер, бо асьлепне дзёрзкасьць супраціўніка: Я выбраў цябе быць прапаведнікам Маім перад уладарамі і народамі, і сынамі Ізраільскімі”. Пачуўшы гэта, ты, Богам пакліканы апостале Паўле, усклікнуў: Алілуя!. Ікас 2Ты чуў […]

Акафіст апосталу Пятру: Пастыр добры, які кладе душу за авечак сваіх

Грэка-католікі Беларусі #Царква

А К А Ф І С Т ДЗЕНЬ І (21.06) Кандак 1 (Пятра)“Я пастыр добры – кажа Госпад Ісус, – душу маю кладу за авечак маіх. Калі любіш мяне, Пятро, больш чым яны, пасі авечак Маіх, пасі ягнятаў Маіх”. Падвойны запавет любові прыняў ты, апостале Пятро, ад Начальніка пастыраў, усьлед за якім ты пайшоў, не […]

Акафіст святым апосталам Пятру і Паўлу на дні 20-23 чэрвеня перад святам Апосталаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

1-шая частка Акафісту (на першыя дні 20-23.06) – перад святам Апп. Пятра і Паўла.+ + + Акафіст святым апосталам Пятру і Паўлу – з «Падарожнай кніжкі» Францішка Скарыны Вершы перад Акафістам (20.06) Вялікія настаўнікі ўсіх народаў, першапасадныя апосталы Пятро і Паўле, да вас пасьля Бога прыбягаем і просім: маліце Ўладара Хрыста дараваць сьвету супакой і […]

Сто гадоў Васілю Быкаву: сапраўдны пісьменнік і патрыёт Беларусі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Сто гадоў Васілю Быкаву. Ведаеце, у школьных падручніках па літаратуры любяць пра розных аўтараў казаць: “ён адлюстроўваў рэчаіснасць такой, якая яна ёсць, таму ён сапраўдны пісьменнік”. Але каб быць сапраўдным, пісьменніку зусім не абавязкова “адлюстроўваць рэчаіснасць”. Можна пісаць пра магію ці касмічныя палёты, і быць сапраўдным. Але ёсць, на наш погляд, адзін просты крытэрый сапраўднасці: […]

Святлана Ціханоўская пра лёс і творчасць Васіля Быкава да 100-годдзя пісьменніка

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«У лёсе і творчасці Быкава адбіваецца лёс нашага народа»: Святлана Ціханоўская – да 100 год са дня народзінаў беларускага пісьменніка «Сёння мы адзначаем 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава. Пісьменніка. Мысляра. Але перш за ўсё – беларуса. У лёсе і творчасці Быкава адбіваецца лёс нашага народа. Гэта і гераічныя паўстанні беларусаў за свабоду. Гэта […]

Анлайн-лекцыя пра сістэмы падтрымкі культуры ў Польшчы і ЕС 22 чэрвеня

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

“Сістэмы падтрымкі культуры: фінансавыя і нефінансавыя практыкі з Польшчы, у тым ліку фонды ЕС і недзяржаўныя фонды” – пятая адкрытая анлайн-лекцыя ад праекта Culture MakesКалі: 22 чэрвеня, 14:00 СЕТ / 15:00 МінскДзе: прапануюцца два фарматы: #Варшава, #Польшча, ці анлайн у zoom. Аляксандра Шыманьска — культурная менеджарка, спецыялістка па культурніцкай палітыцы. Кіраўніца літаратурнага і маркетынгавага аддзела […]

Партыя “Народная Грамада” асуджае рашэнне суда Бялграда аб экстрадыцыі Андрэя Гнета ў Беларусь

Партыя Народная Грамада

Партыя “Народная Грамада” з глыбокай занепакоенасцю ўспрымае рашэнне Вярхоўнага суда Бялграда аб выдачы Андрэя Гнета ў Беларусь. Мы катэгарычна асуджаем палітычна матываваны характар абвінавачанняў супраць Гнета і лічым, што яго экстрадыцыя ўяўляе сабой сур’ёзную пагрозу для яго жыцця і свабоды. Беларусь вядома сваімі сістэматычнымі парушэннямі правоў чалавека, адсутнасцю незалежнага правасуддзя і катаваннямі ў месцах зняволення. […]