Month: май, 2024

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Мітынг салідарнасці з беларускімі палітвязнямі пройдзе 21 траўня ў Вільні

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Падглядзелі адным вокам, як нашыя цудоўныя актывісты сустрэліся сёння, каб падтрыхтаваць адын з перфомансаў да Дня Салідарнасьці з беларускімі палітвязнямі. Нештачка цікавае шаманяць нашыя даражэнькія. Дарэчы, у праграме мітынга – выступы былых палітвязняў, дыпламатаў і тэматычныя перфомансы. Нашая мэта ня толькі паказаць сваю салідарнасьць і распавесьці аб тым, што рэпрэсіі не спыняюцца, а колькасьць палітвязняў […]

Расклад бясплатных заняткаў у Замку Вільнюса на 20-26 траўня для беларусаў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Расклад заняткаў у Замку на тыдзень 20-26 траўня: Панядзелак11:00 – Заняткі па фізічнай культуры з элементамі ёгі. Без рэгістрацыі. Серада 18:00 – Заняткі па псіхалогіі з Вольгай Замаліевай.Рэгістрацыя > Пятніца18:00 – Індывідуальныя кансультацыі па пытаннях міграцыі з Наталляй Калегавай. Рэгістрацыя: @natalex_dapamoga Субота12:00 – Размоўны клуб “Lietuvių kalba” з носьбітам мовы.Рэгістрацыя: @natalex_dapamoga 12:00 – Ангельская мова […]

Беларускі аўтаполк аб’яўляе набор рэзерву кіроўцаў для дастаўкі гуманітарнай дапамогі і аўтамабіляў

Беларусы Замежжа

БЕЛАРУСКІ АЎТАПОЛК аб’яўляе набор рэзерву кіроўцаў для дастаўкі гуманітарнай дапамогі і аўтамабіляў УСУ Кожны беларус замежжа можа дапамагчы для набліжэння нашай агульнай перамогі, заданаціўшы свой час! Якая інфармацыя ад вас нам патрэбна:• у якім горадзе вы знаходзіцеся?• якой катэгорыі вадзіцельскае пасведчанне вы маеце?• у якія краіны вы гатовыя паехаць? Падаць заяўку вы можаце тут @autapolk_rekrut […]

У Signal з’явілася падтрымка беларускай мовы ў апошнім абнаўленні

Беларусы Замежжа

У Signal з’явілася беларуская мова Распрацоўшчыкі бяспечнага мэсэнджара Signal, у апошнім абнаўленні, дадалі падтрымку беларускай мовы. І цяпер кожны беларус(-ка) можа карыстацца Signal’ам на роднай мове. Адметна, што раней Signal не падтрымліваў беларускую мову, і карыстальнікі нават стваралі асобную галіну па гэтым пытанні на Reddit. Больш за тое, у лютым, падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, […]

Беларусы Масквы ўшанавалі Дзень палітвязня 21 траўня ў гонар Вітольда Ашурка

Беларусы Замежжа

Беларусы Масквы далучыліся да ўшанавання Дня палітвязня, які адзначаецца 21 траўня ў гонар загінулага ў турме Вітольда Ашурка Палітвязні – нашы героі! Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні: Дудараў Уладзімір, Чапюк Андрэй, Акостка Руслан, Богуш Дзмітрый, Комбуль Яўген, Лосік Ігар, Жлоба Наталля, Патрусаева […]

Вялікая палітычная канферэнцыя 2024 у Варшаве напярэдадні выбараў у Каардынацыйную раду

Вольны Захад інфа

Вялікая палітычная канферэнцыя 2024: выбары ў Каардынацыйную раду Напярэдадні выбараў у КР, у Варшаве палітычныя групы сустракаюцца са сваімі выбаршчыкамі – і адно з адным. Для тых, хто асабіста не можа ўзяць удзел у канферэнцыі, будзе весціся анлайн-трансляцыя: https://www.youtube.com/watch?v=E-fZYoHlSYU Калі ў вас ёсць пытанні да кагосці з палітыкаў – пішыце ў каментарах, мы паспрабуем атрымаць […]

Польша укрепляет границу с Беларусью, задержан доктор Мартов по запросу Минска, учения НАТО у границ

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Привет! Собрали для вас самые интересные материалы недели: Польша снова укрепляет границу с Беларусью – что это означает для белорусов? Уехавшие из Беларуси не могут навестить могилы родных на Радуницу. Кто и как им помогает? Как власти РБ насчитали Роману Протасевичу долг в 7 млн евро В России по запросу Минска задержан доктор Владимир Мартов. […]

Арт-лава ў прасторы «Робім разам»: заняткі па маляваньню 22 траўня ў 17:00

Прастора "Робім разам"

Арт-лава Запрашаем гэтым разам тых, хто хоча далучыцца да мастацтва праз заняткі па малаваньню. Добрая атмасфэра, печыва, гарбата, кава, размовы й, канешне, маляваньне пад кіраўніцтвам крэатыўнай мастачкі. Данат на матэрыялы й слодычы – 30 зл. Адрас: pl. Konstytucji, 6 22 траўня Серада 17:00 Сувязь: @robimrazamadmin Тэлефон: +48 573 202 950Чакаем у Беларускай прасторы«Робім разам» / @byrobimrazam