Month: красавік, 2024

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Осмелюсь сделать ставку, что она закончит в дурке и зачем рассылки в беларуские школы

Уладзік Бохан #Беларусы ў Польшчы

Осмелюсь сделать ставку, что она всё-таки закончит в дурке И зачем делать рассылки в беларуские школы, если есть это “чудо” – воплощение нынешнего абсурда и дичи?

18 красавіка ў 18:00 Zoom: паблік-ток з Каралінай Паляковай пра стварэнне калажоў і відэакліпаў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Заўтра ў “Культурным кодзе” пройдзе паблік-ток з Каралінай Паляковай! Калі? 18 красавіка ў 18:00 (Варшава) / 19:00 (Мінск) Дзе? Zoom Мастачка Караліна Палякова распавядзе пра тэхнічны бок стварэння калажоў і відэакліпаў і растлумачыць:колькі слаёў хавае адна карцінкаякі софт абрацьі як адчуваць сябе ў як рыба ў вадзе сярод розных праграм Рыхтуйце пытанні і прыходзьце! Праект […]

Прысвячаецца палітвязням, народжаным у красавіку, ад беларусаў Беластока

Беларусы Замежжа

Пазбавілі волі, вясну адабралі,На дзень нараджэння ў карцэр кідалі.Але ж не зможаце знішчыць, пачвары,Надзею маю і аб будучым мары!Аб будучым светлым, бо мы пераможам!Хай з роднымі зараз абняцца не можам,Хто з верай у каханне мне жыць забароніць?І хто мае вольныя думкі прагоніць? Усім палітвязням, нарожданым у красавіку, прысвячаецца.Ад беларусак і беларусаў Беластока. #палітвязні Беларусы Замежжа […]

У Вільні 17 красавіка ўвечары ўспамін Марыі Егіпецкай і чытанне Вялікага пакаяннага канона

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Дарагія нашы і любімыя парафіяне! Сёння вечарам мы будзем успамінаць Марыю Егіпецкую і чытаць Вялікі пакаянны канон Андрэя Крыцкага. Чаму гэта важна?Таму што гісторыя жыцця прападобнай архетыпічная, і кожны з нас зможа знайсці сябе ў яе сюжэтах. Кожны зможа паплакаць і атрымаць надзею. Прыходзьце.Мы чакаем вас. Дзе? У нас у царкве на Bokšto 4.Калі? У […]

Характэрная рыса беларускага вымаўленьня — выразнае вымаўленьне ўсіх галосных гукаў

Вольны Захад інфа

Вельмі характэрная рыса літаратурнага беларускага вымаўленьня — усе галосныя гукі вымаўляюцца выразна і не пад націскам, і ў канцы слова. Таму форма „прам“ ці зварот „Сан Санч” не маглі зьявіцца на грунце беларускае мовы.

Паэтычная прэмія імя Наталлі Арсенневай абвяшчае конкурс кніг паэзіі 2022-2023 гадоў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Паэтычная #прэмія імя Наталлі Арсенневай – #конкурс апублікаваных твораў Для каго: #аўтары і #літаратары. У гэтым годзе за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове будуць уручаны дзве ўзнагароды – за кнігі, выдадзеныя ў 2022 і 2023 гадах. Падавайцеся на конкурс, калі вашая кніга адпавядае наступным крытэрыям: Жанр – паэзія. Кніга выдадзена ў 2022 ці 2023 […]

Пахаванне Аляксандра Царука ў Вільні 17 красавіка: бярыце сцягі бчб і літоўскія

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Спадарства, хто паедзе на могілкі на пахаванне Аляксандра Царука, бярыце, калі ласка, сцягі бчб і літоўскія. Развітанне з Аляксандрам Царуком пройдзе 17 красавіка з 10:00 да 15:00 па адрасе: Вільня, Dzuku, 101A, рытуальная зала «Аmžinybė» (Вільня).

Прэзентацыя зборніка «Карані / Лісце» дэкаланіяльных тэкстаў беларускіх аўтарак у Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Прэзентацыя зборніка «Карані / Лісце». «Карані / Лісце» — гэта зборнік дэкаланіяльных тэкстаў, напісаных жанчынамі, транс і небінарнымі людзьмі з Беларусі. Ён паўстаў у выніку пісьменніцкай лабараторыі, праца якой цягнулася апошнія паўгода і аб’яднала 50 літаратар_ак, што цяпер жывуць у розных краінах. На сустрэчы мы пагутарым з аўтарк_амі пра пісьмо і дэкаланіяльнасць у ім, падзелімся […]