Month: сакавік, 2024

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Мітынг салідарнасці 10 сакавіка адмяняецца, беларусы будуць прадаваць вырабы на Кірмашы Казюкаса

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, 10 сакавіка трыдыцыйны мітынг салідарнасьці на пл. В. Кудзіркі адмяняецца, бо на плошчы будзе праходзіць Кірмаш Казюкаса, які пачаўся 8 сакавіка. Але ж, мы вырашылі, што ня будзем марнаваць час дарма і 10 сакавіка з 12:00 да 14:00 паўдзельнічаем у Кірмашы, дзе будзем прадаваць -вырабы і сымболіку. Усе атрыманыя грошы пойдуць на аплату камуналкі […]

Полк імя Кастуся Каліноўскага падвёў вынікі 2 гадоў дзейнасці і расказаў пра інфраструктуру і IT

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Больш не добраахвотнікі. Полк падвёў вынікі 2 гадоў Распавялі пра інфраструктуру, IT-складавую і стандарты НАТА Падрабязнасці на нашым сайце

Масленічны кірмаш 10 сакавіка ў прасторы Кропка з майстар-класамі і беларускімі вырабамі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Расказваем, хто і што вас чакае на масленічным кірмашы 10 сакавіка: упрыгожванні з эпаксіднай смалы, камянёў і бусін ад Леры. беларуская сімволіка ад нашых гасцей з Батумі batumiby.ge Яўгенія прывязе свае карціны і лялек Творцы ko.panka будуць чакаць вас з цішоткамі, постэрамі, пінаміза смачнае адказваюць Наталля і Веро упрыгожванні з бісера ад Веры і Насты […]

9 сакавіка 1918 года прынята Другая Устаўная грамата аб абвяшчэнні Беларускай Народнай Рэспублікі

Беларусы Замежжа

9 сакавіка 1918 года выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езду прымае Другую Устаўную грамату, якой была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі пазней павінен быў зацвердзіць Устаноўчы Сойм Беларусі‚ скліканы на асновах агульнага і роўнага выбарчага права.

9 сакавіка 1918 г. у Менску прынялі Другую Устаўную грамату і абвясцілі Беларусь народнай рэспублікай

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

9 сакавіка 1918 г. у Менску прынялі Другую Устаўную грамату. Адгэтуль Беларусь абвяшчалі народнай рэспублікай, жыхарам якой гарантуюцца асноўныя правы чалавека. У межах БНР абвяшчалі свабоду слова, друку, сходаў, аб’яднанняў, «безумоўную вольнасць сумлення, незачэпнасць асобы і памяшкання». Таксама вызначыліся з тэрытарыяльнымі межамі: «у рубяжох рассялення і лічэбнай перавагі беларускага народу». Яшчэ больш цікавостак вы можаце […]

Заняткі ў Замку ў Вільнюсе 9 сакавіка: ангельская, беларуская мовы і арт-тэрапія

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

  Сябры, чакаем вас на заняткі ў Замку сёння (сб) 9 сакавіка:14:00 – Занятак па ангельскай мове для дарослых узроўня В1. Папярэдняя рэгістрацыя: @natateacher90 15:00 – Занятак па ангельскай мове для дарослых узроўня А1. Папярэдняя рэгістрацыя: @natateacher90 16:00 – Занятак па беларускай мове для дарослых. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. 17:00 – Танцавальная Арт-тэрапія ад Анатоля […]

Святочны гурток у Тбілісі: святкуем беларускае свята Саракі 12 сакавіка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Святочны гурток: Саракі Зноў сустракаемся з вамі, каб адзначыць разам чарговае беларускае свята — Саракі! Паводле павер’яў, на Саракі павінны былі прыляцець з поўдня 40 выраяў. Сёння мы, як і нашы продкі, чакаем вяртання птушак, якія нясуць з сабой «ключы ад лета» — песні, цеплыню і новае жыццё. Вас чакае:майстар-клас па вырабу птушак-свісцёлак з керамацэглы, […]

Беларусы і ўкраінцы ў Уроцлаве ўшанавалі памяць забітай беларускай Лізы

Беларусы Замежжа

Сёння, 8 сакавіка, беларусы і беларускі Уроцлава разам з польскімі і ўкраінскімі жыхарамі ўшанавалі памяць згвалтаванай і забітай у Варшаве беларускі Лізы. “Мы ўсе неабыякавыя да чужога гора і прыйшлі аддаць належнае Лізе і іншым ахвярам сэксуальнага гвалту. Людзі будуць заставацца людзьмі толькі тады, калі ўвага да іншых людзей, салідарнасць і ўзаемадапамога будуць для нас […]

У Рызе прайшоў марш, прысвечаны міжнароднаму дню жаночай салідарнасці

Беларусы Замежжа

У Рызе прайшоў марш, прысвечаны міжнароднаму дню жаночай салідарнасці Беларускі нагадалі на ім пра палітвязынак і моц жаночага яднання. Чакаем на волі ўсіх нашых зняволеных гераінь Беларусы Замежжа | Даслаць навіну