Month: студзень, 2024

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Запрашаем у Замак у Вільнюсе за белым і чорным хлебам ад Maisto Bankas

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, прыязджайце у́ Замак за белым і чорным хлебам, калі ласка!Скрыні з хлебам – ля кухні на першым паверсе. Падыходзьце, бярыце. Дзякуем Maisto Bankas! Замак (Naujoji Riovoniu 10 / Savanorių pr. 134B, Vilnius)

Віншуем праваслаўных са святам Божага нараджэння і жадаем радасці і надзеі

Прастора "Робім разам"

Віншуем праваслаўных са сьвятам Божага нараджэньня! Згодна з паданнем на небе ў гэтую ноч выйшла Бэтлеемская зорачка як сымбал і арыенцір.Зычым усім беларусам не губляць свайго арыенціру і кіравацца ў будучыню! Сьвята, якое нясе радасьць і надзею, што дабро пераможа зло, а сьвятло зьменіць абрыдлую цемру! Рожджэство славноеНыне явленое.Прышло к нам новіна, Розіла панна сына. […]

Чальцы клуба «Licviny» далучыліся да ручнога пляцення камуфляжных сетак для ваеннай аховы ва Украіне

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Чальцы клуба «Licviny» з гонарам далучыліся да ручнога пляцення камуфляжных сетак (Vilniaus vorai), якія нашы сябры ва Украіне выкарыстоваюць для аховы ваеннай тэхнікі і свайго жыцця. Гэтыя сеткі – не проста матэрыял, але і сімвал нашай салідарнасці і падтрымкі. Мы разумеем, як важна заставацца нябачнымі для ворага ў гэты цяжкі час. Дзякуй Літоўскаму саюзу стралкоў […]

Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня» пра спецназ Рэчы Паспалітай і права Расеі на Крым

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

https://d13n1aispgd70j.cloudfront.net/news/spetsnaz-rechy-paspalitay.html Лісоўчыкі або спецназ Рэчы Паспалітай. Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня» Выйшаў чарговы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня». Разам з Кацярынай Ваданосавай разбіраемся гэтым разам, ці маюць расейцы права на Крым.

Над Ісусам з Назарэта на Ярданы адкрылася светлае неба і прагучала Божая эпіфанія

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Над Ісусам з Назарэта, ногі якога апускаюцца ў воды Ярдана, раскрываецца светлае неба, Божая эпіфанія. Ужо над таямнічым Слугою Гасподнім, вобразам Месіі, якога апяваў Ісая ў 42-м раздзеле сваёй кнігі, раступілася неба, спачыў на Ім Дух, прагучала ўрачыстае запэўненне: “Вось жа слуга Мой, якога падтрымаю, выбраннік мой, у якім мае ўпадабанне душа Мая; спаслаў Я […]

Пятидесятый выпуск Голоса Беларуси о политике, пенсиях и новых законах в стране

Вольны Захад інфа

Пятидесятый выпуск Голоса Беларуси Голос Беларуси — самиздат с правдивыми новостями. В работе над выпусками мы ориентируемся на тех, кто много смотрит телевизор с гос каналами и мало читает независимую прессу в интернете. Передай Голос Беларуси родным и знакомым!1. Скачай и распечатай – макет здесь: https://bit.ly/slovo-belarusov2. Распространи среди соседей3. Присоединяйся к нашей волонтерской команде! @ByProsvetVolunteerBot […]

6 студзеня адзначаецца 132 гады з дня нараджэння ксяндза Адама Станкевіча, абаронцы правоў беларусаў

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Расказваем пра ксяндза Адама Станкевіча. 6 студзеня адзначаецца 132 гады зь дня яго нараджэньня Ксёндз Адам Станкевіч адзін зь першых увёў беларускую мову ў касьцёл, адстойваў правы беларусаў у польскім парлямэнце і не пагадзіўся супрацоўнічаць ні з нацыстамі, ні з савецкай уладай. Падрабязьней пра яго — у картках.

Валанцёркі Dapamoga сабралі гуманітарную дапамогу для дзяцей і сірот ва Украіне каля фронту

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Валанцёркі Dapamoga сабралі ва Украіну гуманітарную дапамогу. Яе атрымаюць самыя ўразлівыя пацярпелыя ад расійскай агрэсіі — дзеці і сіроты ў раёнах Украіны, якія знаходзяцца максімальна блізка ад лініі фронта. Мы дзякуем адважным беларускім валанцёрам і валанцёркам, якія павязуць груз. Відэа на YouTube >> Слава Украіне! Жыве Беларусь! Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць аказаць дапамогу […]

Марфа Рабкова адзначае 29-годдзе ў зняволенні, заклікаюць павіншаваць праваабаронцу

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Марфе Рабковай — 29! Павіншуйце яе! 6 студзеня каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» адзначае сваё 29-годдзе. Гэта ўжо чацвёрты Дзень народзінаў, які праваабаронца сустракае за кратамі. Нагадаем, Марфа была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення. Па выніках апеляцыі Марфе […]

Сёння Вячэрняй службы не будзе, а заўтра 7.01 у 10-й гадзіне будзе святочная Літургія

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Дарагія браты і шанавaныя сёстры! Сёння Вячэрняй службы НЕ БУДЗЕ. Але заўтра, ў Нядзелю 7.01 будзе а 10-й гадзіне раніцы святочная Літургія (Bokšto, 4), на якой прагучаць песнапенні Раства Хрыстовага. Пасля Літургіі паўторым сённяшні чын асвячэння вады. Бярыце, калі ласка, з сабою слоічкі з вадою.