СУСТРЭЧА З МАСТАЧКАЙ ВОЛЬГАЙ ЯКУБОЎСКАЙ У нядзелю, 9 жніўня, а 16:00 у Беларускім Замку Dapamoga ад…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

СУСТРЭЧА З МАСТАЧКАЙ ВОЛЬГАЙ ЯКУБОЎСКАЙ

У нядзелю, 9 жніўня, а 16:00 у Беларускім Замку Dapamoga адбудзецца сустрэча з беларускай мастачкай Вольгай Якубоўскай.

Падчас сустрэчы Вольга асабіста ўручыць свае карціны іх героям і гераіням.

Многія ведаюць Вольгу дзякуючы яе кранальнай серыі карцін, на якіх беларусы паўстаюць у вобразе котікаў, што змагаюцца за свабоду, годнасць і незалежнасць Беларусі.

Нам асабліва прыемна, што адну са сваіх работ Вольга прысвяціла і Беларускаму Замку Dapamoga — месцу, якое за апошнія гады стала домам і прасторай падтрымкі для многіх былых палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў.

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да гэтай цёплай і асаблівай сустрэчы!

Нядзеля 9 жніўня
16:00
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10