Алесь Бяляцкі: “Грамадскае жыццё ў Беларусі — як тая Няміга: сыйшло пад зямлю, але не спынілася”З на…

Вольны Захад інфа

Алесь Бяляцкі: “Грамадскае жыццё ў Беларусі — як тая Няміга: сыйшло пад зямлю, але не спынілася”

З нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі «Вясна» пагутарыла з чалавекам, з затрымання якога гэты дзень распачаўся.

Алесь Бяляцкі, старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, нават знаходзячыся ў зняволенні, заставаўся адным з галоўных маральных аўтарытэтаў для беларускага і міжнароднага грамадства.

«У гэтай постсавецкай аўтарытарнай, а можа ўжо і таталітарнай сістэме, выбудаванай Лукашэнкам на ўзор турмы, усё павінна быць пад кантролем. У гэтым і хібнасць і слабасць гэтай сістэмы. Бо беларускае грамадства паказала ў 2020-м годзе, што яно не ўспрыймае такую мадэль развіцця і выступае за дэмакратычную Беларусь з еўрапейскімі каштоўнасцямі, дзе б паважаліся годнасць і правы чалавека».


Акрамя гэтага, спадар Алесь паразважаў, чым сённяшні ціск на грамадзянскую супольнасць адрозніваецца ад ранейшага, а таксама падкрэсліў ключавыя моманты салідарнасці, важныя для нашай краіны цяпер.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/120831

Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка