#МОЙ2020: ГІСТОРЫЯ 12Дар’і — 31 год. Фем-актывістка і былая палітзняволеная. Жыве ў Польшчы і захапл…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

#МОЙ2020: ГІСТОРЫЯ 12

Дар’і — 31 год. Фем-актывістка і былая палітзняволеная. Жыве ў Польшчы і захапляецца коміконамі.

Суд не толькі за пратэст

Мяне асудзілі паводле так званага «народнага» артыкула 342. Пры гэтым падчас суда абмяркоўвалі не толькі маю грамадскую дзейнасць, але і маю сексуальную арыентацыю. Суддзя Ачалава асабіста заявіла, што закон аб супрацьдзеянні хатняму гвалту краіне не патрэбны, а яшчэ — што з-за мяне яна не змагла купіць свайму дзіцяці нешта ў ЦУМе.


Пра тых, хто яшчэ за кратамі

У калоніі дагэтуль застаюцца жанчыны, якіх я ведаю асабіста, і тыя, каго бачыла толькі праз вакенца лакалкі. Гэта жахлівае адчуванне бездапаможнасці — калі нічога не можаш зрабіць, нічога не можаш змяніць.


Настасся Кухта, якая цудоўна малюе і заўсёды смешна жартуе, Аня Аблаб, Іра Злобіна, Людміла Чэкіна, Вольга Петух, Яна Пінчук, Таня Кузіна, Наталля Лашч, Войцяховічы, Глінскія, Даша Пучыла і многія іншыя жанчыны.


Свабода і няволя

Я яшчэ месяц таму плавала ў моры. А нехта з іх, магчыма, правёў гэты месяц у ШІЗА. Усю зіму я не магла не ўяўляць, як яны зрываюць спіны, прыбіраючы снег. А цяпер не магу не думаць пра тое, як яны губляюць прытомнасць ад спёкі, пра сонечныя ўдары і той жудасны «калонійскі» загар.


Гэтыя жанчыны проста цяпер губляюць свой час, сваё здароўе, сваё жыццё.


Пра жанчын, якія абараняліся

Асабліва мяне кранаюць жанчыны, якія знаходзяцца за кратамі не толькі па палітычных справах, але і тыя, каго дэ-юрэ асудзілі за забойства, а дэ-факта — за самаабарону.


Калі вы хочаце падзяліцца сваёй гісторыяй, дасылайце яе ў telegram @dapamogadmin

Раскажыце пра свой 2020-ы. Няхай ваш голас будзе пачуты.