Добрыя навіны!Нам ужо ўдалося знайсці частку сродкаў на арганізацыю Дня годнасці беларусаў, які адб…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Добрыя навіны!

Нам ужо ўдалося знайсці частку сродкаў на арганізацыю Дня годнасці беларусаў, які адбудзецца 9 жніўня ў Вільні.

Таму мэта нашага збору зменшылася да 800 еўра.

На сёння ўжо сабрана амаль палова неабходнай сумы, і мы вельмі спадзяёмся, што разам нам удасца сабраць і астатнія сродкі.

Кожны ваш унёсак дапамагае зрабіць гэты важны для ўсёй беларускай супольнасці дзень магчымым. Дзякуй усім, хто ўжо падтрымаў збор, і ўсім, хто яшчэ далучыцца.

Разам мы зможам арганізаваць гэты дзень годна! Жыве Беларусь!

https://dapamoga.org/be/donations/belarusians-day-of-dignity

Збор на арганізацыю Дня Годнасці Беларусаў у Вільні – 9 жніўня 2026 — Dapamoga

У нядзелю, 9 жніўня, у Вільні адбудуцца мерапрыемствы, прысвечаныя шостай гадавіне падзей 9 жніўня 2020 года — дня, калі мільёны беларусаў зрабілі выбар на карысць свабоды, годнасці і дэмакратычнай будучыні сваёй краіны.