Прэзентацыя новай кнігі паэта Томаса Венцлавы «Пейзаж з Паліфемам» у Вільні 28-29 траўня

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ НОВАЙ КНІГІ ПАЭТА ТОМАСА ВЕНЦЛАВЫ “ПЕЙЗАЖ З ПАЛІФЕМАМ”

Сёння i заўтра ў Вільні пройдуць прэзентацыі новай кнігі знакамітага паэта і вялікага сября Dapamoga Томаса Венцлавы “Пейзаж з Паліфемам”.

“Peizažas su Polifemu | Пейзаж с Полифемом” – гэта двухмоўнае літоўска-рускае выданне, якое адкрывае серыю Tamizdat Project Poetry Series.

Томас Венцлава — літоўскі паэт, дысыдэнт, прафесар emeritus Йельскага ўніверсітэта, адзін з найбольш значных інтэлектуалаў сучаснай Літвы.

У кнізе сабраныя вершы пра памяць, час і жыццё «пасля» — пасля подзвігу, пасля славы, пасля стратаў.

Пераклады з літоўскай на рускую мову выканалі Георгій Яфрэмаў, Ганна Глухава, Ганна Гальберштадт і Марына Войцкая.

На сустрэчах кнігу можна будзе набыць і падпісаць у аўтара

Уваход вольны, рэгістрацыя не патрабуецца

Чацвер 28 траўня
18:00
Філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта (аўдыторыя 115A)

Пятніца 29 траўня
18:00
Reforum Space Vilnius