RAZAM Belarusian Community збірае 7 050 EUR для беларускай прасторы ў цэнтры Берліна

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Дапамажыце стварыць беларускую прастору ў цэнтры #Берлін — збор ад RAZAM Belarusian Community e.V. | #Германія

→ У беларускай супольнасці ў Берліне можа захавацца і развіцца свая прастора ў Haus der Statistik.

Haus der Statistik — былы будынак статыстычнага ўпраўлення ГДР, які цяпер ператвараецца ў сацыякультурны хаб.

RAZAM працуе ў гэтым будынку з 2021 года. За гэты час тут праходзілі беларускія імпрэзы, канцэрты, выставы, лекцыі і чытанні, сустрэчы з маста(ч)камі і актывіст(к)амі, супольныя праекты і падзеі для беларусаў і беларусак у Берліне.

RAZAM збірае апошнія 7 050 EUR, каб стаць часткай кааператыва AndersMachen eG і працягнуць арэнду памяшканняў у HDS.

Чаму гэта важна:
• Прасторы ў эміграцыі становяцца месцам сустрэчы, падтрымкі і супольнай дзеі
• У цэнтры Берліна можа захавацца беларускае месца для культуры, дыялогу і новых ініцыятываў.

Засталося сабраць: 7 050 EUR.

Падтрымаць збор

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!