Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Вільнюсе 21 траўня: праграма мерапрыемстваў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Чацвер, 21 траўня

Яны думалі – нас пахавалі…
А мы бульба! Як нас пахаваць?

Мы зялёным зямлю прабівалі,
Спрабавалі да неба дастаць.

Яны рэзалі нас на кавалкі,
Але кожны прарваўся наверх.

Стала болей нас! Неспадзяванка!
Вось! Трымайце яшчэ адзін мех!

Яны ў цемры мяхі пакідалі,
Яны думалі – гэта адказ,

Але мы прарасталі ў падвале,
Мы — жывыя! Не знішчыце нас!

(Максім Знак «Бульба»)



ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
ДА ДНЯ САЛІДАРНАСЦІ З БЕЛАРУСКІМІ ПАЛІТВЯЗНЯМІ

15:00 –
выстава малюнкаў і карцін былых палітвязняў на Кафедральнай плошчы

17:00 – інсталяцыя «Турэмныя нары» на Кафедральнай плошчы

17:30перформанс «Яны зараз за кратамі» на Кафедральнай плошчы

18:30 – мітынг памяці Вітольда Ашурка і салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі на Кафедральнай плошчы

20:00сумесная малітва за палітзняволеных у Беларускай царкве на Bokšto g. 4



Нагадваем пра збор на арганізацыю
Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Ужо сабрана: 230 €

Данат можна даслаць праз нашу новую платформу:

https://dapamoga.org/be/donations/may-21-solidarity-rally-belarus-political-prisoners