21 траўня — Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. Далучайцеся да акцыяў!
Пяць гадоў таму, у гэты дзень, у шклоўскай калоніі загінуў Вітольд Ашурак. З таго часу гэтая дата стала сімвалам салідарнасці з людзьмі, што застаюцца за кратамі за грамадзянскую пазіцыю. Вось ужо пяты год беларусы па ўсім свеце праводзяць акцыі і мерапрыемствы 21 траўня, каб нагадаць пра лёсы палітвязняў, падтрымаць іх і іх сем’і, а таксама не дазволіць свету забыць пра маштаб рэпрэсіяў у Беларусі.
Сёлета ў гэтыя дні таксама праходзіць ІІІ Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause — міжнародная пляцоўка, якая аб’ядноўвае праваабаронцаў, былых палітвязняў, прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, дыяспары і партнёраў дзеля выпрацоўкі супольных дзеянняў у падтрымку палітвязняў і іх сем’яў.
У гэты дзень у розных гарадах адбудуцца акцыі і мерапрыемствы салідарнасці:
Варшава:
– Акцыя салідарнасці, 13:00, ul. Świętokrzyska 14/16A
– Польска-беларуская дыскусія «Паўстанне 1863 года. Спадчына двух народаў?», арганізаваная Музеем Вольнай Беларусі і Музеем Незалежнасці Польшчы. 16:30, вул. Skazańców 25, X Павільён Варшаўскай Цытадэлі
Вільнюс:
– Выстава малюнкаў і карцін былых палітвязняў, 15:00, Кафедральная плошча
– Мітынг у падтрымку беларускіх палітвязняў, 18:30, Кафедральная плошча
Беласток
– Акцыя да Дня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі і гадавіны забойства Вітольда Ашурка рэжымам. 19:00, Skwer Wolnej Białorusi, 1, каля кансулата РБ
Рыга
— Паказ фільма «Volny Choir». Гэта гісторыі сімвалаў пратэсту 2020 года – праекта Галіны Казіміроўскай і мастака Алеся Пушкіна, якія пераплятаюцца паміж сабой. Пасля фільма плануецца анлайн-сустрэча з рэжысёрам фільма Раманам Шэлем (пры тэхнічнай магчымасці сувязі), 18:30, Merķeļa iela 21, Rīga (4-ы паверх – «Power-up Space»)
Мапа мерапрыемстваў.
Спіс будзе дапаўняцца. Калі вы ведаеце пра мерапрыемства, якое варта дадаць — напішыце нам на @askoffice_15.
Важна працягваць гаварыць пра палітвязняў, падтрымліваць іх сем’і і далучацца да акцыяў. У гэтым наша сіла!