Добры дзень, з вамі праваабаронца Наста Лойка. Зараз я апынулася на свабодзе, але мая радасць няпоўная, таму што больш за сто жанчын працягваюць заставацца ў Беларусі палітычнымі зняволенымі. І сёння мы можам паўплываць на гэтыя працэсы. Мы можам зрабіць так, каб яны як мага хутчэй апынуліся побач з намі, са сваімі роднымі. За гады ў зняволенні ў мяне з’явіліся два запаветныя жаданні: каб скончылася вайна ва Украіне і каб былі вызваленыя ўсе палітвязні. Сёння я прашу Джона Коўла здзейсніць хаця б частку маёй мары — паспрыяць вызваленню ўсіх жанчын-палітзняволеных у найбліжэйшы час.
Я вельмі хачу, каб Беларусь у абвешчаны Год жанчыны стала краінай, якая не трымае за кратамі найлепшых з нас за нашыя перакананні і негвалтоўныя дзеянні. Я хачу, каб яны былі побач з намі, каб мы разам маглі рабіць Беларусь яшчэ лепшай. Заклікайце ўсіх актараў і акторак да хутчэйшага вызвалення беларускіх жанчын-палітзняволеных.
#яеёголас #iamhervoice