28 лютага а 19:30 у Беларускім Замку адбудзецца канцэрт баяніста-віртуоза з Украіны – Яўгена Мусійца…

28 лютага а 19:30 у Беларускім Замку адбудзецца канцэрт баяніста-віртуоза з Украіны – Яўгена Мусійца!

Яўген Мусіец
– баяніст пятага пакалення. У 4 гады ён пачаў вучыцца граць на баяне ў свайго дзядулі, а ў 5 ужо выступаў на сцэне, а ў 7 гадоў даў свой першы сольны канцэрт для публікі.

Яўген скончыў Ужгарадскую музычную вучэльню. Вышэйшую адукацыю (бакалаўр і магістр) атрымаў у Мукачоўскім дзяржаўным універсітэце. Лаўрэат мноства нацыянальных і міжнародных конкурсаў і фестываляў. Запісаў кампакт-дыск “Revelation”.
З 2017 года ён грае ў калектыве “YeS Duet”, з якім выступаў у многіх краінах Еўропы і Ізраілі.

У яго рэпертуары — класічныя і сучасныя творы, што гучаць зусім па-новаму дзякуючы яго майстэрству.

Яўген выканае творы Баха, Вівальдзі, габрэйскую музыку, мелодыі з кінафільмаў, а таксама віртуозныя кампазіцыі для баяна.

Тут можна паглядзець выкананне “Зімы” Вівальдзі дуэтам “YeS Duet”

Не прапусціце магчымасць акунуцца ў чароўны свет музыкі разам з сапраўдным майстрам!

20:30 — пастар царквы “Біблейскі шлях” Анатоль Дзмітрук прадставіць сваю праграму духоўнага развіцця і раскажа пра магчымасць наведваць заняткі па практычным багаслоўі.

Агульны анонс вечара

28 лютага
19:30
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10