+ДЗЕЙСНЫ ПРЫКЛАД АПОСТАЛАЎ СЛАВЯНАЎ+ ==Спадчына святых Кірыла і Мятода – Слова Божае на роднай мове …

+ДЗЕЙСНЫ ПРЫКЛАД АПОСТАЛАЎ СЛАВЯНАЎ+ ==Спадчына святых Кірыла і Мятода – Слова Божае на роднай мове ды супольная малітва застаюцца дзейсным прыкладам і жывым заклікам для хрысціянаў – асабліва славянаў – да супольнай малітвы і супрацоўніцта на шляху да Еднасці. ==У Экуменічным Vademecum “Біскуп і Еднасць хрысціянаў” (выдазеным у Ватыкане ў 2020 г. Папскай Радай спрыяння хрысціянскаму адзінству) знаходзіцца рэкамендацыя: “паколькі мы падзяляем рэальную сулучнасць (communio) з іншымі хрысціянамі дзякуючы супольнаму хросту, малітва з гэтымі братамі і сёстрамі ў Хрысце адначасова магчымая і неабходная, каб прывесці нас да Еднасці, якой Госпад жадае для сваёй Царквы”. (Vademecum, 36.)