28 лютага у Беларускім Замку адбудзецца сустрэча з Нобелеўскай лаўрэаткай, знакамітай пісьменніцай і даследчыцай чалавечых лёсаў — Святланай Алексіевіч. Святлана Алексіевіч — аўтарка дакументальных раманаў, якія расказваюць пра драматычныя старонкі гісторыі праз прызму чалавечых сведчанняў. Яе творы, сярод якіх «У вайны не жаночы твар», «Чарнобыльская малітва», «Цынкавыя хлопчыкі», перакладзеныя на дзясяткі моў і выклікаюць глыбокі рэзананс ва ўсім свеце.
Святлана вялікая наша сяброўка і сведка вашых неверагодных гісторый!
Гэта ўнікальная магчымасць пачуць ад аўтаркі пра яе творчы шлях, сустрэчы з героямі кніг, пошукі ісціны і ролю пісьменніка ў сучасным свеце.
Запрашаем усіх, хто шануе глыбокую літаратуру і хоча асабіста сустрэцца з выбітнай пісьменніцай нашага часу!