28 лютага а 18:00 у Беларускім Замку адбудзецца ўрачыстая перадача карціны ад таленавітай мастачкі Н…
20.02.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

28 лютага а 18:00 у Беларускім Замку адбудзецца ўрачыстая перадача карціны ад таленавітай мастачкі Наталлі Борд гераіні яе палатна — Паліне Шарэнда-Панасюк.
Наталля Борд – беларуская мастачка ў выгнанні.
Вось тут можна паглядзець адкрыццё выставы яе твораў >
На палатне, што стварыла Наталля, Паліна паўстае як мяккі, але непахісны анёл — са шчытом-крылом у адной руцэ і мячом у другой. Яе вобраз выпраменьвае святло, сілу і любоў да людзей, за якіх яна змагаецца. Гэта не проста карціна — гэта сімвал глыбокай пашаны і перамогі духу!
Гэты момант напоўнены асаблівым сэнсам: перамога святла над цемрай, стойкасці і мужнасці — над страхам і пакутамі. І нарэшце — падарунак, што так доўга чакаў сваю адрасатку, трапіць ёй у рукі!
У сустрэчы прымуць удзел:
Galina Bottcher, што спецыяльна прыляцела з Берліна.
Галіна аб’ядноўвае многія беларускія дыяспары, прысутнічае на шматлікіх мерапрыемствах па тэме Беларусі і збірае ахвяраванні для бежанцаў.
Святлана Алексіевіч – пісьменніца, нобелеўская лаўрэатка і вялікая сяброўка нашай арганізацыі.
Яўген Мусіец – баяніст-віртуоз з Украіны.
Перадача карціны стала магчымай дзякуючы нямецкім і польскім сябрам. Арганізатарам выступіла Galina Bottcher.
Далучайцеся да нас у гэты радасны момант!
Агульны анонс вечара
28 лютага
18:00
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10