Шаноўнае спадарства! Жадаю падзяліцца з вамі думкамі аб салідарнасці і сіле творчасці, якія аб’ядноў…
10.03.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Шаноўнае спадарства!
Жадаю падзяліцца з вамі думкамі аб салідарнасці і сіле творчасці, якія аб’ядноўваюць нас. Мяне клічуць Ілля Міронаў, і я, як многія з вас, – былы палітвязень з Беларусі, вымушаны бежанец. 10 лютага 2023 года мяне ўнеслі ў спіс “экстрэмістаў”, забараніўшы арганізацыю масавых мерапрыемстваў на 5 гадоў. А я арганізую канцэрты з канца 90-х, яшчэ ў Гомелі!
Беларускі Замак стаў маім сховішчам, падарыўшы не толькі прытулак, але і сілы для працягу справы. Вялікая падзяка Dapamoga і Наталлі Калегавай за падтрымку! Замак стаў пляцоўкай для мноства канцэртаў і вечароў. 27 траўня 2024 года я арганізаваў там свой першы канцэрт пасля эміграцыі – выступленне легендарнага казахстанскага музыканта і паэта Ермена Анті.
Атрымаўшы ПМЖ у канцы 2024 года, я аднавіў працу: творчы вечар у Кропцы, канцэрт Аляксандра Баля ў Замку, канцэрт да Дня роднай мовы… Цяпер рыхтую шэсць, а можа, і сем канцэртаў: Дзень Святога Патрыка, выступленні Дзмітрыя Бартосіка, Дзяніса Дудзінскага, Аляксандра Баля, Піта Паўлава, рок-гурта :B:N – і гэта толькі пачатак!
Канцэрты, творчыя вечарыны, спектаклі – гэтыя лекі ад траўмаў і дэпрэсіі, якія мы перажылі пасля ўцёкаў з Беларусі, дзе засталіся нашы блізкія, сябры, дамы… Але ў нас ёсць свабода! Мы ў дэмакратычнай краіне, дзе абаронены ўсе нашыя правы.
Давайце падтрымаем музыкаў і артыстаў, якія апынуліся ў такой самай сітуацыі!
Купіце квіток, зрабіце рэпост афішы – гэта вельмі важна! Канцэрты беларускіх гуртоў – гэта папулярызацыя нашай мовы, традыцый і культуры. Нашы дзеці скажуць нам дзякуй! У салідарнасці – наша сіла!
#беларусь #салідарнасць #культура #канцэрты #уцекачы #свабода