Абвяшчаем сэзон добрага настрою, сяброўства й прыгажосьці!
Сябры, шчыра запрашаем на мастацкую вечарыну прафэсыйнай візажысткі й мастачкі па грыме Тацьцяны Мартыненкавай.
Якая кашуля ці сукенка прыцягне ўвагу да вашых вачэй? Як пасьля цяжкага тыдню выглядаць так, нібы толькі прыехалі з адпачынку? Куды прыстасаваць “бясконцыя” колеры ў палетцы, якія не выкарыстоўваюцца?
Вы атрымаеце прафэсыйныя адказы на гэтыя й іншыя пытаньні ў справе іміджу й прыгажосьці. Бярыце з сабою сваю касмэтычку, добры настрой, сяброў і сябровак.
Сьвяткуем разам!
Мовы імпрэзы: без абмежаваньняў
Уваход — данат ад 30 zł
Адрас: pl. Konstytucji, 6 16 сакавіка 15:00 нядзеля Сувязь: @robimrazamadmin Тэлефон: +48 573 202 950
Чакаем у Беларускай прасторы «Робім разам» / @byrobimrazam