Учора да Варты Святла далучыліся былыя палітвязні
Аляксандр Бабко і
Ігар Лаптановіч, што зараз гасцюе ў Вільні.
Варта Святла – мемарыял памяці ў Вільні, прысвечаны загінулым у змаганні з дыктатурай беларусам, які гарыць кожны вечар са жніўня 2020га.Хочаце зрабіць свой унёсак у бесперапынную працу Варты Святла? Далучайцеся да суполкі вартаўнікоў памяці тых, хто загінуў, абараняючы вольную Беларусь!
Вартаўнік — чалавек, які ўвечары прыходзіць дагледзець мемарыял і запаліць свечкі.
Каб далучыцца, упішыце свой тг нік-нэйм насупраць зручнай даты
у таблічцы тутака >> Прапануйце сваім сябрам і гасцям прыняць удзел у запальванні свечак — гэта выдатны ўспамін пра паездку ў Вільню.
Хто жадае запаліць свечкі дыстанцыйна — ахвяруйце грошы на свечкі, лампады, рамкі на асобны рахунак Варты святла:
Dapamoga LT
LT873500010016588474
EVIULT2VXXX
Paysera LT, UAB
#ВартаСвятла