У пачатку ліпеня генэральны сакратар NATO Марк Рутэ заявіў, што Расея за тры месяцы вырабляе ўтрая больш боепрыпасаў, чым усе краіны – удзельніцы альянсу за год. Гэта значыць, што фактычна РФ мае 12-разовую перавагу ў вытворчасьці боепрыпасаў.
Каб пацьвердзіць ці зьняпраўдзіць заяву Рутэ, Расейская служба Радыё Свабода сумесна з расьсьледніцкай групай Conflict Intelligence Team (CIT) прааналізавала адкрытыя зьвесткі аб вырабе боепрыпасаў і іншых асноўных відаў зброі ў Расеі і краінах NATO.