Сёння кожны пяты жыхар Беларусі — старэйшы за 65 гадоў. Да 2030 года гэтая лічба толькі вырасце.Чам…
Чаму так адбываецца? Прычына не ў статыстыцы, а ў рэжыме, які ўжо больш за трыццаць гадоў душыць будучыню краіны. Маладыя жанчыны, якія маглі б выхоўваць дзяцей, сядзяць за кратамі за «злачынствы» — лайкі, каментары ці ўдзел у мірных пратэстах. Яны знішчаюць сваё здароўе на рабскай працы ў калоніях замест таго, каб дарыць жыццё новаму пакаленню беларусаў.
Многія з тых, хто меў магчымасць выхоўваць маленькіх беларусаў на радзіме, з’ехалі і нараджаюць дзяцей далей ад прапаганды вайны, «народнага адзінства» і нянавісці да суседзяў, ад атмасферы страху і турмы, якая пранікла нават у школы і дзіцячыя садкі.
Беларусь мае ўсе шанцы быць маладой і квітнеючай краінай. Але для гэтага патрэбная свабода, павага да чалавека і жаданне будаваць будучыню, а не трымацца за мінулае і распаўсюджваць нянавісць.