Сустрэча з Наталляй Калегавай і камандай віленскага “Замку” пра Беларусь і надзею

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Дзякуй самаахвярнай Наталлі Калегавай і цудоўнай камандзе віленскага “Замку” за цёплую сустрэчу ўчора ўвечары!

Людзі, у кожнага з якіх за плячыма галівудская гісторыя пра змаганне, турму, уцёкі, выжыванне і каханне.

Тры дзясяткі пытанняў пра Беларусь, цяжкасці жыцця ў выгнанні, надзею на перамогу і Бога.

Мы – разам. І Беларусь жыве – нягледзячы ні на што!