
СМІ: Аляксея Навальнага забілі звыштаксічным ядам экватарыяльнай жабы
https://smarturl.click/0B4wL
Для забойства расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага, які адбываў пакараньне з калёніі № 3 у паселішчы Харп, выкарысталі атрутнае рэчыва эпібацыдын, якое атрымліваюць з скуры амэрыканскай жабы-дрэвалаза.
Як паведаміла выданьне The Insider, пра гэта на Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў бясьпецы паведамілі прадстаўнікі Вялікай Брытаніі, Швэцыі, Францыі, Нямеччыны і Нідэрляндаў.
Раней навукоўцы з гэтых пяці краін прааналізавалі ўзоры біяматэрыялаў, якія сваякі Аляксея Навальнага вывезьлі з Расеі пасьля яго сьмерці.
Лекар-рэаніматоляг Аляксандар Палупан, які ўдзельнічаў у лекаваньні Навальнага пасьля яго атручэньня «Навічком», паведаміў выданьню, што сымптомы, якія назіралі ў яго перад сьмерцю, супадаюць з эфэктамі пры атручэньні эпібацыдынам.