Святлана Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120-годдзем: «Віншую ўсю каманду, аўтараў і, вядома,…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Святлана Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120-годдзем: «Віншую ўсю каманду, аўтараў і, вядома, чытачоў з гадавінай заснавання выдання!

Цяжка ўявіць гісторыю Беларусі без «Нашай Нівы». Калісьці яна дапамагала беларусам адкрываць сваю мову і культуру. А сёння гэта сучаснае медыя з мільённай аўдыторыяй, якое знаходзіць новыя фарматы і размаўляе з рознымі пакаленнямі беларусаў.

Дзякуй вам, што нават пасля рэпрэсій, арыштаў журналістаў і вымушанага пераезду рэдакцыя не спыніла працу. Бо сёння нам як ніколі важна не губляць сувязь адно з адным. Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны, абмяркоўвалі адны праблемы, ведалі пра жыццё адно аднаго. Каб нашы дзеці чулі беларускую мову, ведалі сваю гісторыю і не гублялі цікавасці да Беларусі. І вы дапамагаеце ўсё гэта рабіць кожны дзень.

Зычу вам яшчэ больш чытачоў, цікавых праектаў і магчымасці як мага хутчэй працаваць на радзіме, у Беларусі. З юбілеем!»