«Наша Ніва» — першая беларуская сацсетка?⠀120 гадоў таму ў Вільні пачала выходзіць газета «Наша Нів…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Наша Ніва» — першая беларуская сацсетка?
⠀
120 гадоў таму ў Вільні пачала выходзіць газета «Наша Ніва». Яна не толькі публікавала навіны і літаратурныя творы, але і звязвала беларусаў з розных гарадоў і вёсак. Чытачы дасылалі лісты, дзяліліся навінамі і самі станавіліся аўтарамі.
⠀
За першыя тры гады выданне надрукавала 960 карэспандэнцый амаль з 500 вёсак і мястэчак. Вакол газеты фармавалася супольнасць, якая спрыяла развіццю беларускай літаратуры, грамадскай думкі і нацыянальнага руху.
⠀
У сваёй калонцы для Беларускай асацыяцыі журналістаў Дзмітрый Гурневіч прапануе зірнуць на «Нашу Ніву» як на своеасаблівую сацыяльную сетку пачатку ХХ стагоддзя. І разважае, чаму магчымасць знаходзіць аднадумцаў і самаарганізоўвацца мае асаблівае значэнне і сёння, калі незалежныя грамадскія і культурныя ініцыятывы ў Беларусі зазнаюць пераслед.
⠀
Чытаць калонку на сайце БАЖ