Беларусь увогуле ўсё больш пачынае быць падобнай да дзяржавы-калоніі ўзмоцненага рэжыму, у якой самае страшнае злачынства – быць невінаватым, за такое даюць да 15 гадоў.
Будзьце асцярожныя ў сваёй невінаватасці, грамадзяне!
Пацукам нагадаем.
Мы маем права пратэставаць.
Маем права не працаваць, ці працаваць. Маем права на страйк.
І мужныя беларусы з “Рабочага руху” абаранялі гэтыя правы. І якімі б цяжкімі не былі рэпрэсіі, заўсёды знойдуцца людзі, гатовыя падтрымаць рабочых.
А наглядчыкі… што ж. У сваім жаданні пабудаваць краіну-турму для нас, яны самі апынуліся замкнёнымі ў гэтай турме, у вечным чаканні хваляванняў і бунту.
Цяжка кіраваць турмой, калі сам у турме. Цяжка жыць, калі сам абраў турму замест волі. Цяжка заставацца сам-насам з народам, якога баішся больш за ўсё. А прагу народа да свабоды “не разбіць, не спыніць, не стрымаць”. І наш час прыйдзе.
Свабоду палітычным вязням!
Беларусь будзе вольнай!
Жыве Беларусь!