Воркшоп «Кветкі за кратамі»Арганізатарка – Іва, фем- і ВІЧ-актывістка, сузаснавальніца аб’яднання «М…

Воркшоп «Кветкі за кратамі»

Арганізатарка – Іва,
фем- і ВІЧ-актывістка, сузаснавальніца аб’яднання «Маладыя Людзі +».

28 лютага 2022 года яна з сяброўкамі была затрымана на антываенным мітынгу і асуджана на 15 сутак:

«Так здарылася, што мінулае 8 сакавіка мы правялі ў ІЧУ. Ці лічым мы яго горшым 8 сакавіка у нашым жыцці? Не ўпэўнена».

Запрашаем 5 сакавіка на Дзень салідарнасці з палітзняволенымі жанчынамі, дзе Іва будзе дзяліцца сваім досведам і распавядзе, як жаночая салідарнасць, цяпло і падтрымка здольныя выгадаваць кветкі нават у самай халоднай турме.

Таксама вы зможаце разам паспрабаваць некаторыя актыўнасці, якія дзяўчыны ладзілі ў турме 8 сакавіка, маючы толькі хлеб і газету «Советская Беларусь» (напрыклад, калажы).

Абмежаванняў па гендару няма, 18+

5 сакавіка 16:00 -18:00
Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)

Удзел вольны. Запіс да @znichka_i