​​18 чалавек нарэшце дома. Але пацук не мог не схлусіць: з цяжкахворых вызвалілі толькі Рыгора Касту…

​​18 чалавек нарэшце дома. Але пацук не мог не схлусіць: з цяжкахворых вызвалілі толькі Рыгора Кастусёва, а некаторым да сканчэння афіцыйнага тэрміну заставалася менш за месяц.

У той жа час, у спіс палітвязняў за 2 дні дадалося 25 імёнаў, Паліну Шарэнда-Панасюк этапавалі ў Навінкі, ад Сяргея Ціханоўскага ўжо год няма вестак, а ад Марыі Калеснікавай – больш за 500 дзён. Хто там з паважаных прадстаўнікоў дэмсіл разважаў пра “акт гуманізму”? Тут нават не гуманізм, тут цэлая адліга.

Ну і Гутэрыш заклапочаны, а ЕС заклікае вызваліць астатніх палонных. Куды ж без гэтых барацьбітоў за правы чалавека.

Дык вось. Што было прычынай – халера ведае, ці то таварыш Сі спужаўся польскіх санкцый і націснуў на “сябра”, ці што яшчэ. Але не трэба пасля 30 гадоў жыцця побач з пачварай чакаць ад пачвары раптоўных праяў чалавечнасці. Іх не было і не будзе. Гэтак званы “акт гуманізму” азначае адно – нехта прышчаміў брыдкі голы пацучыны хвост. Не, не моцна прышчаміў – так, ледзь-ледзь прыціснуў. Можа нават і ненаўмысна. Але гэтага было дастаткова.

Вось такія метады працуюць, толькі такія і працуюць. І гэта варта даносіць да заходніх палітыкаў, а не разважаць пра гуманізм людажэра. А ўявіце, што будзе, калі прышчаміць не хвост, а нейкую больш значную частку пацучынай тушкі? Бясконцы гуманізм адразу апануе нашу гаротную старонку. І не трэба будзе заклікаць, лука без заклікаў усё зробіць. Мову заклікаў ён не разумее. Толькі мову санкцый.

Менш слоў, больш санкцый!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!