Купальскі маркет ад ART CRAFT HOUSEПлануеце цікава правесці гэтыя суботу i нядзелю? Тады вам абавязк…

Купальскі маркет ад ART CRAFT HOUSE

Плануеце цікава правесці гэтыя суботу i нядзелю? Тады вам абавязкова трэба зазірнуць на ART CRAFT HOUSE KUPALE

Самыя таленавітыя майстры, рамеснікі, кандытары, вытворцы харчовых прадуктаў і дызайнеры унікальных тавараў чакаюць вас!

6 ліпеня маркет працуе з 11.00 да 17.00
7 ліпеня маркет працуе з 11.00 да 19.00

Яшчэ вас чакаюць выступленні ад Школы беларускай традыцыйнай культуры і Хору Вольных Беларусаў.
Першыя 20 дзяцей, якія наведаюць наш маркет, атрымаюць невялікія падарункі.

Што вы можаце набыць на маркеце?
– біжутэрыю і ўнікальныя ўпрыгожванні
– дэкор для дома і свечкі
– кандытарскія вырабы, пасцілу і алею
– касметыку і аксэсуары

Нашы ўдзельнікі рыхтуюць для вас неспадзеўкі і чакаюць з нецярпеннем сваіх пакупнікоў. Бо толькі ў нас вы можаце ў рэальнасці ўбачыць, ацаніць і купіць тое, што ствараецца з асаблівым каханнем.

Nowy Świat 27a, Warszawa, Scena Chmielna
11:00 – 17:00 і 11:00 – 19:00

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну