Голуб міру за вызваленне Нобелеўскага лаўрэата Алеся БяляцкагаРоўна ў 12.00 кожную пятніцу ў летнія …

Голуб міру за вызваленне Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага

Роўна ў 12.00 кожную пятніцу ў летнія месяцы каля Нобелеўскага цэнтра міру ў Осла выпускаюць голуба ў палёт з пасланнем надзеі. Калі ён пралятае над плошчай Rådhusplassen, званы гарадской ратушы граюць песню Джона Ленана Give Peace a Chance.

5 ліпеня голуб міру быў выпушчаны ў падтрымку беларускага праваабронцы, кіраўніка «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, які тры гады ўтрымліваецца ў зняволенні.

«Сёння мы выпускаем голуба з надеяй на вызваленне Алеся Бяляцкага і ўсіх іншых палітычных зняволеных у Беларусі», — сказала вядучая.