Клачко Аляксандр Кусь

Асабістыя думкі, меркаванні, погляды і назіранні Ваяра Клачко “Кусь” Аляксандра,

Размова ў Бахмуце: жанчына не разумее, чаму ўкраінцы абстрэльваюць свае гарады

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

ЖДУНЫ АЛЬБО “УКРАІНА БАМБІЦЬ СВАЕ ГАРАДЫ” Частка 1 Пачатак студзеня, 2023-га. Бахмут. Ідзем з прэс-службай палка ў заходняй частцы Бахмута. У мяне гоў-прошка “О..” на шаломе. Праходжу міма крамы. Ля яе стаіць жанчына сярэдніх гадоў. Кажу “прывітанне” і іду далей. І чую нешта дзіўнае, да канца незразумелае, ў адказ. Мне падалося, што я не так […]

Мёртвая бабка і жанчына з сабакам: кантраст жыцця і смерці на вайне

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

МЕРТВАЯ БАБКА І ЖАНЧЫНА З САБАКАМ Частка 2 Зразумеўшы, што справа ў сабацы, я перастаў звяртаць увагу на тую жанчыну і пайшоў да цела, што ляжала на зямлі. Гэта была бабуля, на выгляд, гадоў каля 80-ці. Яна ляжала тварам уверх. Рукі былі складзены на жываце. Крыві і варонкі ад міны я не заўважыў. Ці проста […]

Пачатак студзеня 2023 года ў Бахмуце: жанчына з сабакам і смерць ад расейскай міны

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

МЕРТВАЯ БАБКА І ЖАНЧЫНА З САБАКАМ Частка 1 Пачатак студзеня, 2023-га. Бахмут. Я з прэс-службай палка прагульваемся па Бахмуту з мэтай паказаць горад падчас вядзення баявых дзеянняў. Прыехалі ў цэнтр. Здымаемся каля надпісу “Смерць русне”. Побач з намі спыняюцца два ці то валанцёра, ці то ЗСУ-шніка і кажуць, што метрах у 300 наперад прылетам расейскай […]

НАША ПРАЦА Частка 2: Успаміны пра вайну і заклік да супраціву маскоўскаму акупанту

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

НАША “ПРАЦА” Частка 2 Хто з нас не глядзеў па тэлебачанню альбо ў ютубе ўспаміны былых жаўнераў Вермахта пра стыль вядзення вайны рускімі? Час ідзе. У Масковіі нічога не змянілася. Гэты стыль я бачу сёння – тут у Бахмуце. Стыль, пры якім прывілігаваная вярхушка ўлады адносіцца да сваіх уласных жаўнераў як да “быдла” і “мяса”, […]

СПГ-9 у Бахмуце знішчае расейскіх акупантаў і дапамагае ЗСУ трымаць абарону ў лютым 2023

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

НАША “ПРАЦА” Частка 1 Люты, 2023-га, Бахмут. Наш разлік СПГ-9 (на фота) знішчае расейскіх акупантаў, целамі якіх маскоўскі Крэмль закідвае горад. Акупанты, быццам хвалі, кожны дзень па некалькі разоў накатваюць на пазіцыі ЗСУ.Наша задача “збіць” гэтыя хвалі. Зрабіць іх слабейшымі. Супакоіць зусім. Прымусіць ворага ўціснуцца ў зямлю, схавацца ў падвал, альбо і ўвогуле адступіць. Ускладніць […]

Бахмут у гісторыі Украіны як прыклад стойкасьці і незломнасьці перад акупантам

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

“НАМ ВЫПАЛА “ПАЧЭСНАЯ” МІСІЯ ПА ЗДАЧЫ БАХМУТА” Частка 3 Бахмут. Увесну на палях пад ім закаласіцца буйная расьліннасьць. Расейскае ўгнаенне, якое тут нешкадуючы кладзе ў зямлю імперская Расея, будзе як нішто спрыяць гэтаму. Бахмут. Ён войдзе ў гісторыю вольнай Украіны, як прыклад стойкасьці і незломнасьці ўкраінцаў перад тварам акупанта. Тут “рускі свет” сотнямі, быццам то […]

Становішча ў Бахмуце складанае, але кантралюемае, ЗСУ працягваюць утрымліваць горад

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

“НАМ ВЫПАЛА “ПАЧЭСНАЯ” МІСІЯ ПА ЗДАЧЫ БАХМУТА” Частка 2 Па дарозе на фронт, як не дзіўна, у мяне не было аніякага хвалявання. Хаця я і чакаў яго. Усе мае пачуцці былі роўнымі і спакойнымі. Дарога, па якой мы звычайна ехалі на ратацыю, стала небяспечнай. Таму мы выбралі іншую. Апынуўшыся ў Бахмуце, “папрацаваўшы”, паназіраўшы за становішчам, […]

НАМ ВЫПАЛА ПАЧЭСНАЯ МІСІЯ ПА ЗДАЧЫ БАХМУТА – Частка 1 пра сітуацыю на фронце пад Бахмутам

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

“НАМ ВЫПАЛА “ПАЧЭСНАЯ” МІСІЯ ПА ЗДАЧЫ БАХМУТА” – Частка 1 менавіта так жартавалі мы на даволі сур’ёзную тэму ў цягніку па дарозе на фронт. Менавіта такім бачылася з Кіева становішча пад Бахмутам. Горадам, які рускія спрабуюць атачыць з поўначы і поўдня. А ён трымаецца. Ужо 7-мы месяц. Перад выездам у мяне было поўнае паразуменне, што […]

РУЦІНА ВАЙНЫ: думкі пра вызваленне Беларусі і штодзённая барацьба ў Бахмуце

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

РУЦІНА ВАЙНЫ – …Я быў упэўнены, што ўсе думкі (падчас баёў) пра вызваленне нашай краіны, а тут пра тое, які цудоўны фотаздымак можа атрымацца) – напісаў мне ў адным з каментароў “Ростислав”. – Калі ўвесь час думаць пра вызваленне Беларусі і колькі яшчэ часу на гэта спатрэбіцца, то кукуха не “дажыве” да таго моманта) – […]