Ці ведаеце вы ўсіх герояў Караткевіча? ТЭСТ https://smarturl.click/XDgbZ 26 лістапада 1930 году нарадзіўся адзін з самых папулярных беларускіх пісьменьнікаў ХХ стагодзьдзя Ўладзімер Караткевіч. Прапануем вам галерэю ягоных герояў — паспрабуйце пазнаць, хто зь іх прыйшоў зь якой кнігі.
Вольны Захад інфа
Інфацентар Захаду:
https://t.me/zahad97info/342
___________________
Галоўная суполка раёна: @zahad97
Паслугі: @zahad_paslugi
Суполка аўталюбіцеляў: @VolnaeKola
Вочы Захада: @VolnaeVoka
Сувязь: @Zahad97_bot
Прыйшлі маразы: беларускія народныя параўнаньні пра холад і змерзаньне
Прыйшлі маразы. Узбагачайма сваю мову беларускімі народнымі параўнаньнямі: • рукі халодныя — як што? • зьмерз — як хто? Мо ад іх і не цяплей, затое весялей!
Тэст: Ці пазнаяце беларускія літарныя скароты ТАА, ФСАН, РУУС?
ТАА, ФСАН, РУУС… Ці пазнаяце беларускія скароты? Моўны ТЭСТ https://smarturl.click/vd66w Беларускай мове не ўласьцівыя складанаскарочаныя словы накшталт «юрасобы» ці «загклуба». Але беларускія літарныя абрэвіятуры ёсьць здаўна, часам бязь іх не абысьціся. Ці распазнаем іх не задумваючыся?
Як па-беларуску называецца рахунак за кватэру і камунальныя паслугі замест «жировка»?
Як па-беларуску „жировка“ ў значэньні рахунку за кватэру і камунальныя паслугі? Вось жа толькі не „жыроўка“. У самой расейскай мове, адкуль гэтае слова прыйшло, яно — чыста маскоўскі жарганізм, прычым з скажоным значэньнем. Разьбіраемся.
Беларускія сабачыя імёны: традыцыйныя і новыя мянушкі ў літаратуры і ўспамінах
Як падзываць сабаку? якія сабачыя імёны самыя беларускія? Гэтыя пытаньні нязьменна зьбіраюць шмат водгукаў. Пра беларускія й іншамоўныя падзываньні публікацыя была раней https://t.me/pramovu/2100. А сёньня — збор беларускіх сабачых мянушак, традыцыйных і новых, згаданых у мастацкай літаратуры ці толькі ў прыватных успамінах. Сьпіс адкрыты!
Гурт «Касары» выпусьціў першы альбом беларускіх мужчынскіх сьпеваў
Гурт, які адраджае традыцыю беларускіх мужчынскіх сьпеваў, выпусьціў першы альбом https://smarturl.click/mB5aO У рэпэртуары гурта «Касары» — рэкруцкія, касарскія, бяседныя і лірычныя песьні. Гурт стварыўся восеньню 2023 года ў Варшаве, а ўсе ягоныя ўдзельнікі родам зь Беларусі. «Задача была простая: запісаць альбом максымальна шчыра і па-жывому, без прыўкрас і эфэктаў. Перадаць стыль, эмоцыю і мужчынскую энэргію […]
МФЖ заклікала ўзмацніць абарону журналістак у Міжнародны дзень ліквідацыі гвалту над жанчынамі
З нагоды Міжнароднага дня ліквідацыі гвалту ў дачыненні да жанчын МФЖ заклікала міжнародных актараў узмацніць абарону журналістак 25 лістапада ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень ліквідацыі гвалту ў дачыненні да жанчын. З гэтай нагоды Гендарная рада Міжнароднай федэрацыі журналістаў выступіла з заклікам да міжнародных актараў з мэтай ўзмацніць абарону журналістак. Далучаючыся да заявы, Беларуская асацыяцыя журналістаў […]
Как государственная пропаганда реагирует на массовое недовольство счетами за ЖКУ
Как государственная пропаганда реагирует на массовое недовольство счетами за ЖКУ?
Вершы Максіма Перапяліцы пра белыя і чырвоныя колеры нашага сцяга
НАШ СЦЯГ Белыя – вольныя, чыстыя,Трывожныя, урачыстыя.Чырвоныя – непакорныя,Жорсткія, непаўторныя.І зноўку, дарэчы, белыя – Ганарлівыя, дужа смелыя.І то нават ня ўвесь абсяг,Што змяшчае ў сабе наш сцяг! ©️ Максім Перапяліца
У Варшаве ўзнагародзілі найлепшых перакладчыкаў 2023–2024 гадоў на фэстывалі беларускай кнігі
На фэстывалі беларускай кнігі ў Варшаве ўзнагародзілі найлепшых перакладчыкаў 2023–2024 гадоў https://smarturl.click/zd996 У Варшаве на фэстывалі інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» 22 лістапада адбылася цырымонія ўручэньня прэміі імя Карласа Шэрмана. Частку імёнаў намінантаў і сябраў журы не агучвалі — дзеля іхнай бясьпекі. Пераможцы — 2023• Проза — Алена Пятровіч, пераклад з польскай: Станіслаў Ігнацы Віткевіч, «Ненасытнасьць».• Паэзія […]