Украінская дзяўчына ў 2022 годзе пачала вучыць беларускую мову, а цяпер вядзе беларускамоўны блог «Нядаўна я прачнулася з жаданнем весці старонку ў тыктоку па-беларуску. І чаму я павінна сабе адмаўляць?». Вікторыя распавяла @NashaNiva, калі зацікавілася беларускай мовай і як да яе захаплення ставяцца суайчыннікі і беларусы. https://nashaniva.com/386340 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/386340
Вольны Захад інфа
Інфацентар Захаду:
https://t.me/zahad97info/342
___________________
Галоўная суполка раёна: @zahad97
Паслугі: @zahad_paslugi
Суполка аўталюбіцеляў: @VolnaeKola
Вочы Захада: @VolnaeVoka
Сувязь: @Zahad97_bot
Чханьне — натуральны рэфлекс і можа быць сымптомам, чхайма па-беларуску
Чханьне — натуральны рэфлекс, але, на жаль, бывае яно і сымптомам. У кожным разе чхайма па-беларуску! Слоўнічак чханьніка і зычэньняў яму
Беларускае жыцьцё ў сацыяльных сетках: выбар беларускіх назваў для важных паняцьцяў
Беларускае жыцьцё буяе і ў сацыяльных сетках. Многія важныя для іх паняцьці ўжо маюць ня толькі ангельскія, але і беларускія назвы. Але працэс іх замацаваньня, выбару найлепшага варыянту яшчэ ідзе. Няпросты выпадак — слова follower.
Марш памяці беларускіх добраахвотнікаў прайшоў у Кіеве ў гадавіну гібелі Міхаіла Жызнеўскага
Марш памяці беларускіх добраахвотнікаў прайшоў у Кіеве. Удзельнікі правялі акцыю з нагоды гадавіны гібелі Міхаіла Жызнеўскага — беларуса, удзельніка рэвалюцыі Годнасці, які адным з першых загінуў на Майдане. У гэты дзень аддаюць даніну памяці ўсім беларусам, што загінулі за свабоду Украіны. Відэа з @euroradio падзяліўся Юрый Арашыдзэ — бізнесмен з беларускімі каранямі, які дапамагае ЗСУ
Беларусы Шчэціна правялі акцыю салідарнасці з палітвязьнямі і падтрымалі затрыманых радыёаматараў
Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю салідарнасці з палітвязьнямі і падтрымалі затрыманых па “справе радыёаматараў”. Рэжым вырашыў пасадзіць ўсіх, хто мог падслухаць размовы вайсковых і СБ. А чаму мог падслухаць? Не, не таму што яны “шпіёны, якія працуюць на грошы Захада”. А таму, што хтосьці з кіраўніцтва не задбаў пра бяспеку раўмоў у эфіры. […]
26 студзеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон «Аб мовах» пра статус беларускай мовы
26 студзеня 1990 году Вярхоўны Савет яшчэ Беларускай ССР прыняў Закон «Аб мовах», які надаў беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай. Што мы ведаем пра «Закон аб мовах» 1990 году? ТЭСТ https://smarturl.click/w9y9n
У Кіеве праходзіць Марш памяці беларусаў, загінулых за Ўкраіну
Ад Жызьнеўскага да Лазарава. Згадваем беларусаў, загінулых за Ўкраіну: https://smarturl.click/qBWpO 26 студзеня ў Кіеве традыцыйна праходзіць Марш памяці Міхася Жызьнеўскага і іншых беларусаў, якія загінулі за Ўкраіну. Яго дата прымеркаваная да дня народзінаў Жызьнеўскага, які загінуў у Кіеве падчас пратэстаў 2014 году. З таго часу ў баях за Ўкраіну загінулі больш за 70 ураджэнцаў Беларусі.
Ціханоўская з прэзыдэнтамі Польшчы і Літвы ўшанавала памяць паўстанцаў Каліноўскага ў Варшаве
Ціханоўская разам з прэзыдэнтамі Польшчы і Літвы ўшанавала памяць паўстанцаў Каліноўскага ў Варшаве У Польшчы гэтае паўстаньне называюць Студзеньскім і адзначаюць яго пачатак 22 студзеня. На землях былога ВКЛ паўстаньне пачалося 1 лютага. Мерапрыемства адбылося ў Варшаве на тэрыторыі Варшаўскай цытадэлі, паведамляе прэс-служба Сьвятлана Ціханоўскай. Цырымонія прайшла з удзелам ганаровай варты польскага войска. Падчас урачыстасьцяў […]
Новые изменения в законодательстве об образовании защищают власть, а не детей
Нам говорят, что новые изменения в законодательстве об образовании призваны защитить наших детей от насилия. Но на самом деле они защищают власть от нелояльных преподавателей, а детей лишают качественного образования.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень адваката ў небяспецы, прысвечаны сітуацыі ў Беларусі
Сёння — Міжнародны дзень адваката ў небяспецы Гэты адмысловы міжнародны дзень ладзіцца, каб прыцягнуць увагу грамадзянскай супольнасці і дзяржаўных органаў да стана адвакатаў у канкрэтнай краіне, якая выбіраецца кожны год. У 2025 годзе Міжнародны дзень адваката ў небяспецы быў прысвечаны сітуацыі ў Беларусі.Ва ўмовах палітычнага пераследу працягвае працаваць Юрыдычная служба «Вясны», якая абараняе правы чалавека […]