Вольны Захад інфа

Інфацентар Захаду:
https://t.me/zahad97info/342

___________________
Галоўная суполка раёна: @zahad97
Паслугі: @zahad_paslugi
Суполка аўталюбіцеляў: @VolnaeKola
Вочы Захада: @VolnaeVoka
Сувязь: @Zahad97_bot

Аляксандр Клюеў выклаў у вольны доступ больш за 5000 ІТ-слоў па-беларуску

Вольны Захад інфа

5000+ ІТ-слоў па-беларуску выклалі ў вольны доступ Распрацоўшчык і перакладчык Аляксандр Клюеў выклаў у агульны доступ беларускую ІТ-тэрміналогію. Дакумент змяшчае арыгінал тэрміна на англійскай, пераклад на беларускую, як не трэба перакладаць тэрмін і заўвагі. Падрабязней чытайце тут.

Беларус Сяргей перакладае коміксы, кнігі і стварае крымінальны падкаст на роднай мове

Вольны Захад інфа

Коміксы, пераклады кніг і крымінальны падкаст. Як беларус перакладае і стварае кантэнт на роднай мове «Коміксы — гэта цэлы сусьвет і няспынны працэс, за якім цікава назіраць», — кажа беларус Сяргей, які пачаў перакладаць на беларускую мову ў 2012 годзе, бо сам захапляўся імі зь дзяцінства, і з таго часу пераклаў больш за 400 коміксаў. Цяпер […]

9 мая — День памяти и скорби: документальная съемка начала 70-х с лицами свидетелей войны

Вольны Захад інфа

9 мая — День памяти и скорби Документальная съемка начала 70-х, лица, глаза людей — свидетелей войны… Ни лент, ни шариков, ни плакатов «можем повторить»..Боль, скорбь, память.. #Архив

Беларусы Беластока 8 траўня выйшлі на акцыю салідарнасці з Украінай і супраць лукашызма і рашызма

Вольны Захад інфа

Беларусы Беластока працягваюць штотыдзень выходзіць на акцыі. 8 траўня яны выйшлі паказаць салідарнасць з Украінай, а таксама выказацца супраць лукашызма і рашызма.

Як у 90-х беларусы святкавалі Дзень Перамогі з сімваламі Пагоні і бел-чырвона-белым сцягам

Вольны Захад інфа

Як у 90-х беларусы святкавалі Дзень Перамогі На парадзе 9 мая ў Гомелі не было празмерных фанфар і так званага «победобесия». Ваенныя і звычайныя грамадзяне прыйшлі на яго, каб падзякаваць ветэранам і ўшанаваць памяць загінуўшых у вайне салдат. Усё адбывалася пад нашымі, сапраўды НАШЫМІ сімваламі – Пагоняй і бел-чырвона-белым сцягам. Няўжо ветэраны тады дапусцілі б […]

Вялікую праўду аб вайне могуць выказаць толькі яе ўдзельнікі і сведкі — Васіль Быкаў

Вольны Захад інфа

«Вялікую праўду аб мінулай вайне суджана выказаць толькі яе ўдзельнікам або сьведкам. Іншым гэта ня дадзена», — Васіль Быкаў Дзень перамогі — гэта ўсё яшчэ дзень вайны, апошні дзень масавай гібелі. І святкаваць яго, бразгаючы зброяй, — значыць абражаць памяць тых, хто загінуў дзеля міру. А рамантызацыя вайны прыводзіць да таго, што новымі пакаленнямі яна […]

Фільм «Беларусь 23.34» пра падзеі жніўня 2020 года можна паглядзець анлайн

Вольны Захад інфа

Фільм «Беларусь 23.34» пра падзеі жніўня 2020 года і людзей, якія трапілі ў пекла Акрэсціна, можна паглядзець анлайн Фільм да 15 траўня даступны ў анлайн-праграме «Артдокфэсту». Стужку можна паглядзець па падпісцы ў любой краіне свету акрамя Беларусі на сайце фестывалю дакументальнага кіно. Твары герояў фільму схаваныя ў мэтах бяспекі, па гэтай жа прычыне фільм недасяжны […]

У ноч з 8 на 9 траўня 1945 г. уступіў у сілу Акт аб капітуляцыі Нямеччыны і скончылася Другая Сусветная вайна

Вольны Захад інфа

У ноч з 8 на 9 траўня 1945 г. уступіў у сілу Акт аб капітуляцыі гітлераўскай Нямеччыны, і ў Эўропе афіцыйна скончылася Другая сусьветная вайна. У сваёй заяве да 70-х угодкаў заканчэньня вайны Рада БНР адзначыла наступнае: “У вайне загінула больш за чвэрць жыхароў Беларусі. Гэтая лічба ўключае загінулых з усіх бакоў фронту, а таксама […]

Беларусы Шчэціна зладзілі акцыю ў падтрымку палітвязняў

Вольны Захад інфа

Беларусы Шчэціна зладзілі акцыю ў падтрымку палітвязняў. Рэжым робіць ўсё, каб грамадства забыла пра іх, і каб да канца свайго пакарання дажыла як мага меней людзей. Відавочна, што ў турме сядзяць цяпер тыя, каго рэжым больш за ўсё баіцца. Не дазволім зрабіць здзекі з палітвязняў “нармалёвай справай”! Гэта ненармальна, калі ў дзяржаве караюць за погляды […]

Беларусы Варшавы зноў сабраліся на нядзельную акцыю супраць гвалту і за падтрымку палітвязьняў

Вольны Захад інфа

Беларусы Варшавы зноў сабраліся на нядзельную акцыю, каб выказаць свой пратэст супраць гвалту на Беларусі і падтрымаць палітвязьняў. @menskrazam_info#МыРазам