Беларусы Шчэціна зладзілі акцыю ў падтрымку палітвязняў. Рэжым робіць ўсё, каб грамадства забыла пр…

Беларусы Шчэціна зладзілі акцыю ў падтрымку палітвязняў.

Рэжым робіць ўсё, каб грамадства забыла пра іх, і каб да канца свайго пакарання дажыла як мага меней людзей. Відавочна, што ў турме сядзяць цяпер тыя, каго рэжым больш за ўсё баіцца.
Не дазволім зрабіць здзекі з палітвязняў “нармалёвай справай”! Гэта ненармальна, калі ў дзяржаве караюць за погляды пазбаўленнем волі. Гэта ненармальна, калі аб лёсе палітвязняў ня могуць даведацца іх родныя і блізкія.

Усе палітзняволенныя павінны быць на волі, а ў турме месца для прадстаўнікоў рэжыму, якія па загадзе зверху гатовыя фабрыкаваць справы, зняважаць права і канстытуцыю і парушаць правы чалавека.

Усе палітвязні будуць вольнымі!
Жыве Беларусь!



@menskrazam_info
#МыРазам